Здароўе

За час пандэміі кавіду звёўся адзін са штамаў грыпу

Абмежаванні ў час пандэміі прывялі да знікнення штама грыпу Ямагата. Вучоныя бачаць і шанец, што свет выбавіцца і ад другога, больш распаўсюджанага штаму грыпу тыпу В.

Як піша Bloomberg са спасылкай на даследаванне навукоўцаў Нацыянальнага цэнтру біятэхналагічнай інфармацыі ЗША (NCBI), самаізаляцыя, закрыццё межаў, нашэнне масак і іншыя меры, накіраваныя на стрымліванне COVID-19, прывялі да знікнення аднаго з самых распаўсюджаных штамаў вірусу грыпу B — Yamagata («Ямагата»).

На працягу апошніх дзесяцігоддзяў эпідэміі грыпу выклікаліся чатырма асноўнымі штамамі, у тым ліку штамам «Ямагата». Але з сакавіка 2020 года, як расказаў выданню намеснік дырэктара Цэнтра супрацоўніцтва СААЗ па грыпе Ян Бар (Ian Barr), гэты штам не назіраецца.

«Абмежаванні па COVID нанеслі яму [штаму «Ямагата»] забойчы ўдар», — цытуе выданне словы Бара.

Знікненне штама ліквідавала вірусную крыніцу смяротнасці і захворванняў, асабліва сярод дзяцей, а таксама зрабіла непатрэбным адзін з кампанентаў штогадовых вакцын супраць грыпу.

Вучоныя адзначаюць, што сітуацыя, якая прывяла да знікнення «Ямагата», сведчыць аб тым, што цалкам магчыма пазбавіцца ад іншага больш распаўсюджанага штаму грыпу тыпу B — «Вікторыя».

Як адзначаюць навукоўцы, у адрозненне ад грыпу тыпу А, які мае шырокі спектр пераносчыкаў і рызыкуе выклікаць пандэміі, штамы тыпу В не пераносяцца жывёламі. З імі эфектыўна спраўляюцца вакцыны, якія не толькі абараняюць ад захворвання, але і прадухіляюць перадачу віруса.

У сярэднім на гэтыя штамы прыпадае 23% штогадовых выпадкаў грыпу ва ўсім свеце, уключаючы 1,4 мільёна шпіталізацый. Большая частка гэтага цяжару прыпадае на дзяцей і падлеткаў, пры гэтым да 52% выпадкаў дзіцячай смяротнасці, звязаных з грыпам, прыпадае на вірус грыпу тыпу В.

На лячэнне інфекцый, выкліканых гэтым тыпам вірусу, у ЗША ідзе 37% усіх выдаткаў, што выдзяляюцца на барацьбу з грыпам. Па словах аўтараў даследавання, тэарэтычна магчымае выкараненне віруса грыпу B можа зняць з плячэй медыцынскай сістэмы такі значны клінічны і эканамічны цяжар.

Чытайце яшчэ:

У Нямеччыне мужчына 217 разоў прышчапіўся ад кавіду рознымі вакцынамі

Кароткі гід па сімптомах і лячэнні кавіду на 2024 год

СААЗ заклікала аднавіць масачны рэжым з-за ўзрастання захворванняў на кавід

Каментары

Цяпер чытаюць

Сакратар Рады бяспекі заклікаў беларусаў устрымацца ад паездак у Расію8

Сакратар Рады бяспекі заклікаў беларусаў устрымацца ад паездак у Расію

Усе навіны →
Усе навіны

Сёння стартуе Будслаўскі фэст2

Мінскага маналітчыка асудзілі за Гаюна4

У Віцебску прадаюць будынак былога хедэра, дзе вучыўся Марк Шагал1

На Камароўцы «абясцэніліся» ягады

Пашкодзіў радзімку — атрымаў рак. Анколаг развянчаў міфы пра меланому1

Магілёвец паглядзеў у свой мабільнік: геалакацыя вызначалася як Смаленск7

Украіна ўдарыла на НПЗ у Ніжагародскай вобласці, які забяспечвае Маскву і вобласць палівам4

«Мы ачмурэлі ад таго, наколькі гэта дорага». Колькі беларусы зараз трацяць на вяселле3

Лідарку венесуэльскай апазіцыі Марыю Карыну Мачада не пусцілі на радзіму3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сакратар Рады бяспекі заклікаў беларусаў устрымацца ад паездак у Расію8

Сакратар Рады бяспекі заклікаў беларусаў устрымацца ад паездак у Расію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць