Установу ўзначаліла Таццяна Мамчыц. Дагэтуль яна працавала начальніцай вучэбна-метадычнай часткі Інстытута нацыянальнай бяспекі.

З калектывам Ліцэя Таццяну Мамчыц пазнаёмілі сёння.
Мамчыц — выпускніца БДУ, у 1995 годзе скончыла філалагічны факультэт. «Мае вялікі вопыт у сферы адукацыі», — прадставіў яе прарэктар БДУ па вучэбнай рабоце і інтэрнацыяналізацыі адукацыі Канстанцін Казадаеў.
Папярэдняя дырэктарка Ганна Чубарава ўзначаліла Ліцэй БДУ ў жніўні 2021 года. З адукацыі яна біяхімік, скончыла біялагічны факультэт БДУ. Пакінула пасаду дырэктаркі ў верасні 2023-га, прычыны не агучваліся.
Да яе дырэктарам быў Ігар Варакса, ён кіраваў Ліцэем менш за два гады. «Ліцэй не змог бы надалей існаваць на выспе, адрэзаны ад усёй астатняй сістэмы адукацыі. У сваю чаргу, мне не хацелася б бачыць на ўласныя вочы заняпад той справы, у якую я ўкладаў душу. А яшчэ не хацелася нішчыць сваімі ж рукамі тое, што ствараў падчас папярэдняй працы ў Ліцэі. Таму трэба было адыходзіць», — тлумачыў Варакса сваё звальненне «Нашай Ніве».
Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары
а на кабЕлі ?