Інфляцыя ў Літве — 0,4%, у Польшчы — 2,7%. У Беларусі пакуль 5,6%
Еўрастат апублікаваў звесткі аб росце цэн у розных краінах кантыненту за сакавік 2024 года. Еўрапейская эканоміка аднаўляецца пасля крызісу, тэмпы росту цэн зніжаюцца.

Інфляцыя ў краінах Еўрасаюза агулам складае 2,6% за год (сакавік 2024 у параўнанні з сакавіком 2023). Для параўнання, летась гэты паказчык складаў 8,3% (сакавік 2023 у параўнанні з сакавіком 2022).
У якіх краінах цэны выраслі за год найменш?
1) Літва — 0.4%
2) Фінляндыя — 0,6%
3) Данія — 0,8%.
Што ў нашых суседзяў? У Латвіі інфляцыя склала 1%, у Польшчы — 2,7%
Для параўнання, у Беларусі цэны за год выраслі на 5,6%.
-
Пілотам і праваднікам airBaltic прапанавалі звальняцца або пераводзіцца ў Папуа — Новую Гвінею
-
«Раніцай ён ужо нічога не памятае». Супрацоўніца польскай кампаніі паскардзілася на п'янства беларускіх дальнабойшчыкаў — тыя адказалі
-
Змяніліся патрабаванні да праектавання жылых дамоў. Дазволілі большыя кватэры-студыі і памянялі нормы для санвузлоў і тамбураў
Каментары