Эканоміка11

Беларусь трапіла ў топ-10 пастаўшчыкоў малака і алею ў Кітай

Па гэтых пазіцыях пастаўкі летась істотна выраслі.

Па выніках 2023 года Беларусь аказалася ў дзясятцы асноўных пастаўшчыкоў алейна-тлушчавай і малочнай прадукцыі на кітайскі рынак, паведамляе Myfin.

У 2023 годзе Кітай імпартаваў 13,3 млн тон алейна-тлушчавай прадукцыі на суму $14,2 млрд.

У структуры імпарту алейнатлушчавай прадукцыі найбольшую долю займаў пальмавае алей. Сярод асноўных імпартаваных прадуктаў таксама былі рапсавы і сланечнікавы алей.

Як паведамляе «Аграэкспарт», у топ-3 пастаўшчыкоў алейна-тлушчавай прадукцыі ў Кітай у 2023 годзе ўвайшлі Інданезія, Расія і Малайзія.

Беларусь заняла ў рэйтынгу 7-е месца. Пастаўкі з нашай краіны павялічыліся ў 6,1 раза (+206,3 тыс.тон) у натуральным выражэнні і ў 4,4 раза (+$219,3 млн) у вартасным.

Пастаўшчыкі алейна-тлушчавай прадукцыі. Табліца Myfin

Што тычыцца малака і малочнай прадукцыі, то ў 2023 годзе імпарт Кітая склаў 2,6 млн тон на суму $7,4 млрд.

У структуры ўвозу малочнай прадукцыі найбольшую долю займала сухое малако (39,7% вартаснага імпарту або $2,9 млрд). Акрамя таго, сярод асноўных імпартаваных прадуктаў былі пітное малако і вяршкі, а таксама сыры.

Найбуйнейшым пастаўшчыком малака і малочнай прадукцыі на рынак КНР была Новая Зеландыя. Найбольшы прырост у 2023 годзе назіраўся ў пастаўках з Беларусі і Іспаніі.

Беларусь сярод пастаўшчыкоў малочнай прадукцыі ў Кітай на 8-м месцы.

Пастаўшчыкі малака і малочнай прадукцыі. Табліца Myfin

Раней стала вядома, што ў 2023 годзе Беларусь стала галоўным пастаўшчыком мяса ў Расію.

Каментары1

  • Бобр
    04.05.2024
    У каровы масла, а ў сланечніка і нафты алей.

Цяпер чытаюць

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж16

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусь на 27‑м месцы ў Еўропе па кошце найдаражэйшай кампаніі ў краіне2

Трамп: ЗША не будуць атакаваць Іран да выбараў

У Мінску ёсць крама, у якой можна цалкам апрануцца нават за 100 рублёў

Пад Брэстам 17‑гадовага хлопца засмактала ў вентыляцыйную трубу. Ён загінуў6

Крэмль апублікаваў сумесныя ФОТЫ Пуціна і Герхарда Шродэра1

Былы палітвязень Бандарук, зацяты крытык дэмакратычных сілаў: Я ненавіджу беларускую мову73

Віталь Клічко прапанаваў тым жыхарам Кіева, у якіх ёсць магчымасць гэта зрабіць, выехаць з горада2

Павел Шурмей агучыў пытанні каліноўцаў адносна спецроты «Воля»11

Vanish ператворыцца ў Resolve, а Tiret — у Xtomer. Беларусаў рыхтуюць да таго, што брэнды бытавой хіміі хутка змяняць назвы5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж16

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць