Грамадства22

БДУІР набярэ больш мэтавікоў. Айцішнікаў забяруць сілавікі, ваенпрам, «Камунарка»

БДУІР паказаў новы план: айцішнікаў-мэтавікоў будзе больш.

Фота: БелТА

Усяго сёлета ўніверсітэт збіраецца набраць 62 мэтавікоў. Падчас мінулай уступнай кампаніі мэтавікам было адведзена 41 месца, усяго было пададзена 60 заявак, піша Devby.io.

Асаблівасці набору мэтавікоў у БДУІР

  • Абітурыентаў адбірае заказчык з ліку грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць у Беларусі і з’яўляюцца выпускнікамі ўстаноў адукацыі Беларусі.
  • Прыём дакументаў: ад 27 чэрвеня да 2 ліпеня.
  • Правядзенне ўступных іспытаў: ад 4 да 10 ліпеня.
  • Абітурыенты, якія паступаюць для атрымання вышэйшай адукацыі на ўмовах мэтавай падрыхтоўкі, за выключэннем асобных спецыяльнасцяў, здаюць адное ўнутранае ўступнае выпрабаванне па вучэбным прадмеце, які вызначаны прадметам першага профільнага выпрабавання.
  • Залічэнне: да 12 ліпеня.

Сёлета больш за ўсё месцаў (14) БДУІР зарэзерваваў для кампаніі «Інтэграл». У 2023 «Інтэгралу» выдзелілі 12 месцаў для мэтавікоў.

Прадпрыемства распрацоўвае і вырабляе мікраэлектронныя кампаненты і вырабы электроннай тэхнікі, уключаючы ваенную тэхніку. Яму патрэбныя новыя супрацоўнікі, якія навучаюцца на трох спецыяльнасцях: «электронныя сістэмы і тэхналогіі», «нанатэхналогіі і нанаматэрыялы», «мікра– і нанаэлектроніка».

Некалькі месцаў выдзелена для мэтавікоў, якія плануюць працаваць на іншых прадпрыемствах ваенпраму, у прыватнасці, «Пеленг» і «558 Авіяцыйны рамонтны завод». Дарэчы, абодва прадпрыемствы разам з «Інтэгралам» — пад санкцыямі.

Павялічылася колькасць месцаў для айцішнікаў, якія патрэбныя сілавым структурам. Летась для навукова-тэхнічнага цэнтра КДБ і Дэпартамента забеспячэння аператыўна-вышуковай дзейнасці МУС было зарэзервавана 7 месцаў. Сёлета 9 месцаў зарэзервавана для МУС. 

Як і летась, БДУІР плануе рыхтаваць па мэтавых напрамках спецыялістаў для мытні. Два месцы зарэзерваваныя для прадпрыемства «Камунарка».

Як змянялася палітыка дзяржавы ў дачыненні да мэтавікоў

У 2022 годзе ў абноўленым Кодэксе аб адукацыі знялі абмежаванні для арганізацый і прадпрыемстваў, якія прэтэндавалі на мэтавы набор спецыялістаў. Раней такія арганізацыі і прадпрыемствы мусілі знаходзіцца альбо ў малых гарадах (з насельніцтвам не большым за 20 тысяч) альбо на забруджаных тэрыторыях. 

Гэта дазволіла ВНУ павялічыць набор мэтавікоў. У 2022 годзе планавы набор склаў 3,2 тысячы, у 2023 годзе — каля 4 тысяч. 

ВНУ медыцынскага профілю далі магчымасць набіраць да 80% мэтавікоў ад агульнай колькасці (было 50%). На спецыяльнасці, звязаныя з сельскай гаспадаркай, ветэрынарыяй, рыбнай гаспадаркай, аховай працы, можа паступаць да 70% абітурыентаў з мэтавым напрамкам (было 60%). Па іншых спецыяльнасцях — да 60% ад кантрольных лічбаў прыёму (было 40%).

Таксама змяніўся фармат паступлення мэтавікоў у ВНУ. Раней яны здавалі два або тры ЦТ у залежнасці ад спецыяльнасці. У 2023 годзе для мэтавікоў увялі адзін унутраны экзамен у вуснай або практычнай форме па профільным прадмеце спецыяльнасці.

Дарэчы, пакуль пасля мэтавай падрыхтоўкі выпускнікі ВНУ мусяць адпрацаваць у заказчыка не менш за 5 гадоў. Але летась Лукашэнка прапанаваў разгледзець магчымасць павялічыць у Беларусі тэрміны адпрацоўкі. У прыватнасці, для мэтавікоў — да 7 гадоў.

Каментары2

  • не поможет
    09.05.2024
    После 2020 года, качество образования в Беларуси, рухнуло ниже плинтуса, умных профессоров и преподавателей посадили, повыгнали. Оставшиеся махнули рукой и не выкладываются, как раньше, работают на отстань, а дураков поболело в разы, заняли места посаженных и повыгнанных.
    Поэтому, айтишники-целевики, для силовых структур, эти структуры не спасут. Правда вузденьги освоит, это да, разделив среди своих дураков.
    Дешевле и проще, сразу, красауца с дубинкой, садить на место айтишника.
  • fafa
    09.05.2024
    если это НЕ РАБСТВО? то как оно тогда выглядит?

Цяпер чытаюць

Падчас адпачынку ў В'етнаме памерла 69‑гадовая беларуска

Падчас адпачынку ў В'етнаме памерла 69‑гадовая беларуска

Усе навіны →
Усе навіны

У Дубровенскім раёне лось выбег на дарогу перад маршруткай з пасажырамі1

У Літву не ўпусцілі 7 тон беларускіх радыеактыўных лісічак6

Хутчэйшага разгляду заяў на польскі ДНЖ беларусам чакаць не варта, але тэрмін дзеяння праязных дакументаў могуць падоўжыць5

Самы багаты беларускі бізнэсмен закрывае сваю самую буйную кампанію

ЗША забаранілі дзяржаўным ведамствам выкарыстоўваць софт Acronis, зроблены выхадцамі з Расіі1

За адзін дзень сем авіялайнераў у Еўропе атрымалі паведамленні пра бомбу на борце1

Пашынян заявіў пра намер падаць заяўку ў Еўрасаюз у 2027 ці 2028 годзе1

«Кожнаму з тых «электрыкаў», якія тады прыходзілі да мяне і тысяч беларусаў, будзе адплата»14

У выніку вайны два ўкраінскія гарады перасталі быць мільённікамі, а адзін рыхтуецца ім стаць3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Падчас адпачынку ў В'етнаме памерла 69‑гадовая беларуска

Падчас адпачынку ў В'етнаме памерла 69‑гадовая беларуска

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць