Грамадства99

Як працуе ботаферма «Мінскай праўды»

Пра арганізацыю працы праўладных прапагандыстаў расказаў «Белпол».

У распараджэнні «Белпола» апынулася метадычка «Крызісныя сітуацыі ў інфармацыйнай прасторы Мінскай вобласці», якая была падрыхтавана медыяхолдынгам «Мінская праўда».

У ёй расказваецца аб спосабах змагання з непажаданай інфармацыяй. Гэтую работу каардынуе Упраўленне па рабоце з рэгіянальнымі СМІ медыяхолдынга.

How bot farms work in Belarus Як працуюць ботафермы ў Беларусі Как работают ботофермы в Беларуси
Схема арганізацыі працы прапагандыстаў па правядзенні «інфармацыйных аперацый». Скрын відэа osbbelpol / YouTube

З ім працуюць усе творчыя падраздзяленні холдынга, а таксама ўласныя карэспандэнты «Мінскай праўды», якія ёсць у кожным раёне вобласці і звязаныя з мясцовымі ідэолагамі. Акрамя іх па замове Упраўлення працуюць блогеры, якія робяць выгляд, што не звязаны з дзяржаўнай газетай.

Для стварэння масавых каментароў выкарыстоўваецца ўласная ботаферма, якая схаваная пад шыльдай тэхнічнага аддзела холдынгу.

Як адзначана ў метадычцы, шмат якія чаты і каналы ў сацыяльных сетках належаць рэдакцыі «Мінскай праўды» і выкарыстоўваюцца ў ідэалагічных мэтах.

Акрамя гэтага існуе шэраг сайтаў і каналаў, якія публічна не звязаныя з холдынгам і працуюць нібыта самі на сябе. Прапагандысты спадзяюцца, што такім чынам «могуць уздзейнічаць на не вельмі лаяльнае да ўлады насельніцтва».

У метадычцы прыводзіцца кароткі алгарытм рэагавання на нязручную інфармацыю. Такая дзейнасць разглядаецца як «інфармацыйная аперацыя» прапагандыстаў. Для яе каардынацыі выкарыстоўваецца закрыты чат.

How bot farms work in Belarus Як працуюць ботафермы ў Беларусі Как работают ботофермы в Беларуси
Алгарытм, як рэагаваць на інфанагоды ў недзяржаўных СМІ і чатах. Скрын відэа osbbelpol / YouTube

Пасля аналізу інфармацыі выпрацоўваюцца варыянты рэакцыі. Гэта можа быць ці «ўдар на апярэджанне», ці «перахоп інфармацыйнага парадку дня».

У першым выпадку галоўнае — пераключыць увагу людзей на іншую рэзанансную падзею. У выпадку, калі «атака ўжо пачалася», у СМІ і сацыяльных сетках неадкладна публікуецца інфармацыя, якая адлюстроўвае афіцыйную пазіцыю ўлады па гэтым пытанні. Акрамя гэтага ставіцца задача «рэгулярнага дынамічнага насычэння інфармацыйнай прасторы сухімі фактамі, лічбамі».

How bot farms work in Belarus Як працуюць ботафермы ў Беларусі Как работают ботофермы в Беларуси
Фэйкам прапаганда часта называе непажаданую інфармацыю. Скрын відэа osbbelpol / YouTube

Адпаведна метадычцы, распаўсюджанне інфармацыі павінна адбывацца не толькі праз афіцыйныя каналы інфармацыі, але і праз чаты.

Да гэтага падключаюць блогераў. Ім ставіцца задача стварыць «вірусны» відэакантэнт, «асновай якога могуць стаць эмоцыі і гнеў падманутых фэйкам людзей» ці каментары блогераў.

Да работы з каментарамі таксама далучаюцца супрацоўнікі тэхнічнага аддзела холдынгу. Асноўная задача — публікацыя ў неафіцыйных крыніцах інфармацыі (тэлеграм-каналах, якія не звязаныя з аблвыканкамам і «Мінскай праўдай») пастоў, якія зняважліва адклікаюцца аб працы дэмакратычных СМІ. Пры неабходнасці «выкарыстоўваецца размоўная жаргонная лексіка».

Калі інфармацыйны парадак дня перахоплены, то наступным крокам становіцца «ўкараненне ў масавую свядомасць грамадзян уласнага інфармацыйнага парадку, які задае ў тым ліку і ўласныя правілы інфармацыйнай гульні».

Каментары9

  • даведка
    14.05.2024
    Наталья Эйсмонт, как на днях выяснилось, тоже в составе ботофермы «Минской правды».)
  • Пеця
    14.05.2024
    Цяпер зразумела, хто тут піша супраць Пазняка
  • Ням-ням
    14.05.2024
    Што ні возьмеш, і ў Лукашэнкі, і ў Ціханоўскай аднолькавае! На кожную ботаферму "Мінскай праўды" ў іх ёсць ботаферма "Вячоркі".
    Народзец схавае!

Цяпер чытаюць

Памятаеце Таццяну Зарэцкую, якая са скандалам звальнялася з Кабінета Ціханоўскай? У Эстоніі яе падазраюць у махлярстве43

Памятаеце Таццяну Зарэцкую, якая са скандалам звальнялася з Кабінета Ціханоўскай? У Эстоніі яе падазраюць у махлярстве

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка прыехаў на «раптоўную» праверку боегатоўнасці Узброеных сіл. Міністра папярэдзілі а 7‑й раніцы14

Круіз на цеплаходзе «Белая Русь» па рэках Палесся каштуе як адпачынак у Турцыі. Але каюты на вясну-лета амаль выкупленыя22

У беларускай арміі адпрацоўваюцца ўдары з выкарыстаннем «Паланэз-М» і «Іскандэр-М»1

Італія абышла Нарвегію па колькасці заваяваных медалёў на Алімпіядзе2

Зяленскі не супраць рэферэндуму аб тэрыторыях, але пагадненне павінна задавальняць Украіну5

Расійскае камедыйнае шоу «Што было далей» можа пераехаць у Казахстан1

У Мінску спыніліся тралейбусы на многіх маршрутах1

Што такое лахардзікі, якія так любяць на ўсходзе Беларусі10

Вайна ва Украіне моцна паўплывала на сабак — мяняюцца нават вушы і хвост1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце Таццяну Зарэцкую, якая са скандалам звальнялася з Кабінета Ціханоўскай? У Эстоніі яе падазраюць у махлярстве43

Памятаеце Таццяну Зарэцкую, якая са скандалам звальнялася з Кабінета Ціханоўскай? У Эстоніі яе падазраюць у махлярстве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць