Грамадства99

Вядучая спартовых навін на БТ пераехала з мужам у Ізраіль

Ганна Любянкова вяла навіны спорту на «Беларусь 5». Працавала на хакейных матчах, спаборніцтвах па лёгкай атлетыцы, веславанні на байдарках і каноэ. Каментавала цырымоніі адкрыцця і закрыцця Алімпійскіх гульняў.

Вяла таксама шоу «Героі. Перазагрузка» на «Беларусь 1», дзе ў пары з ёй была ўнучка Аляксандра Лукашэнкі Дар'я. 

Ганна Любянкова. Фота: архіў вядучай 

Як піша партал Tochka.by, цяпер Любянкова пераехала з мужам у Ізраіль. Ганна патлумачыла журналістам, што рашэнне перабрацца ў Ізраіль паўстала не спантанна.

«У Ягора яўрэйскія карані, тут жыве яго сястра, мы неаднаразова абмяркоўвалі з ёй і іншымі сваякамі тэму рэпатрыяцыі. Двойчы прыляталі сюды, каб паглядзець, пагутарыць, ацаніць рызыкі і нашы магчымасці. Сабралі неабходныя дакументы», — патлумачыла журналістка.

У яе мужа, прафесійнага спартсмена і трэнера па плаванні Ягора Дадолева, ёсць перспектыва працаўладкавання.

«Ацаніўшы спартыўныя дасягненні, узровень кваліфікацыі, дырэктар клуба адразу ж прапанавала Ягору працу. Уласна, гэта і стала адным з вызначальных фактараў нашага пераезду. А я пацягнулася за мужам», — падзялілася Ганна.

Ганна Любянкова. Фота: архіў вядучай 

Першапачаткова муж планаваў паляцець у Ізраіль яшчэ ў снежні 2023 года, але Ганна настаяла на тым, каб пачакаць.

«Як я магла кінуць любімы біятлон у разгар сезону? У мяне аўтарская праграма «Агнявы рубеж», абавязацельствы перад тэлеканалам, федэрацыяй, заўзятарамі. Нельга пакідаць справы незавершанымі».

Цяпер муж Любянковай чакае, каб атрымаць ліцэнзію, якая дае права займацца трэнерскай працай, а яна сама адправіла рэзюмэ на рускамоўную радыёстанцыю і на адзін з мясцовых тэлеканалаў.

Каментары9

  • бабруйчанін
    16.05.2024
    Кожны другі рэпатрыянт у Ізраілі журналіст ці пявун Кожны першы стэндап комік Пасля 7 кастрычніка німа каму на будаўніцтве на сгаспадарке працаваць)) Будуць бульбу клубніцы збіраць" беларускія корні" узгадаюць
  • Tak
    16.05.2024
    Яшчэ больш рускіх у Ізраілі, нічога добрага для той дзяржавы.
  • EMIL
    16.05.2024
    "У моего мужа еврейские корни"... Почему бы не сказать прямо: "Мой муж еврей"?

Цяпер чытаюць

У Вілейскім раёне 18‑гадовая бяспраўніца трапіла ў смяротную аварыю. Загінула і яна, і двое яе пасажыраў1

У Вілейскім раёне 18‑гадовая бяспраўніца трапіла ў смяротную аварыю. Загінула і яна, і двое яе пасажыраў

Усе навіны →
Усе навіны

Інстаграм кідае выклік Youtube: пачынае тэсціраваць публікацыю гарызантальных відэа4

Толькі адзін чалавек з 1000 апытаных не ведае, што такое «Еўраопт»

Трамп-малодшы ездзіў з расійскім алігархам на паляванне ў Манголію7

Што за любоўны скандал паміж Кацярынай, Ігарам і Карынай абмяркоўвае ўсё Гродна?20

Кірыл Маскевіч стаў двухразовым чэмпіёнам свету па грэка-рымскай барацьбе2

Чаму хлопчык, для якога бацька напісаў «Віні-Пуха», зненавідзеў гэтую кнігу2

Іван Краўцоў расказаў, колькі зарабляе11

«Скарачалі і сеньёраў». Былая супрацоўніца PandaDoc расказала пра звальненні ў кампаніі8

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты25

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Вілейскім раёне 18‑гадовая бяспраўніца трапіла ў смяротную аварыю. Загінула і яна, і двое яе пасажыраў1

У Вілейскім раёне 18‑гадовая бяспраўніца трапіла ў смяротную аварыю. Загінула і яна, і двое яе пасажыраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць