Свет77

Перабежчыку з Украіны, які перадаў з Гомеля «пасланне Зяленскаму», на радзіме завочна далі 10 гадоў

Дзяснянскі раённы суд горада Чарнігава 8 траўня вынес прысуд у дачыненні да жыхара вёскі Дабранка Чарнігаўскай вобласці, які ў кастрычніку 2023 года ўпотай перасёк беларуска-ўкраінскую мяжу, а пасля зняўся ў прапагандысцкім рэпартажы на канале «Беларусь 4 Гомель», піша «Флагшток».

Гомельскія прапагандысты, якія знялі сюжэт пад назвай «Пасланне Зяленскаму», прадставілі ўкраінскага перабежчыка як Мікалая, але праведзены «Флагштокам» аналіз сацыяльных сетак, дазволіў вызначыць, што сапраўднае імя мужчыны — Сяргей Маслюкоў.

Фота Сяргея Маслюкова са старонкі ў «Аднакласніках»

«Флагшток» вывучыў арыгінальнае рашэнне суда.

Непасрэднай падставай для завядзення крымінальнай справы паслужыла фраза Маслюкова «Моё мнение, шоб скорее Россия подвинула туда полностью всю Украину, шоб все, это самое, и Киев забрали, это самое, ну можно тот Львов им оставить да и все!»

Пасля гэтага інтэрв'ю мужчыну абвінавацілі ў злачынстве супраць асноў нацыянальнай бяспекі Украіны і абвясцілі ў міжнародны вышук.

З судовага прысуду стала вядома, што Сяргей Маслюкоў у пачатку кастрычніка незаконна перасек мяжу і ў перыяд з 10 кастрычніка па 8 студзеня ўтрымліваўся ў Гомельскім СІЗА № 3. Пасля гэтага яго месцазнаходжанне дакладна не ўстаноўлена.

Фрагмент судовага рашэння на сэрвісе «Адзіны дзяржаўны рэестр судовых рашэнняў Украіны»

На судзе былі заслуханыя сведкі па справе. У прыватнасці, жонка мужчыны паведаміла, што ў шлюбе яны пражылі 12 гадоў і развяліся ў 2017-м. Пасля разводу былы муж жыў у доме маці, якая памерла ў 2020 годзе. З былой жонкай і дзецьмі Сяргей Маслюкоў амаль не меў зносін.

Паводле слоў жанчыны, на працягу сумеснага пражывання ў шлюбе муж неаднаразова выказваў незадаволенасць уладай ва Украіне, казаў, што ва Украіне няма працы, хоць сам быў лянівым. Пасля таго, як муж знік, яна была ў ягоным доме, дзе знайшла яго пашпарт і пасведчанне аб нараджэнні.

У выніку суд прызнаў Сяргея Маслюкова вінаватым і прызначыў завочнае пакаранне ў выглядзе 10 гадоў пазбаўлення волі. Пачаткам тэрміну адбыцця пакарання будзе лічыцца дзень яго фактычнага затрымання. Пакуль жа ўцякач знаходзіцца ў міжнародным вышуку.

Прысуд у законную сілу пакуль не ўступіў і можа быць абскарджаны на працягу месяца.

Каментары7

  • Jack
    21.05.2024
    Jan, ну ты неверагодны. Украіна вядзе вайну з рашыстамі, а ты параўноўваеш гэта з лукашызмам. Такія як ты мабыць бы кветкамі сустралі такіх любіцелей рускага міра ды калабарантаў як герой артыкула.
  • Талян
    21.05.2024
    Jan, а яшчэ ў Беларусі судзяць нябожчыкаў. Як табе такое? Прааналізуй, галава
  • Jan
    21.05.2024
    Jack, дык ён на камеру заяву зрабiý пасля 3 месяцаý у СIЗА. Цi вы так сама ставiцеся да "заяý" нашых палiтвязняý з турмы на камеру дзяржТБ пасля цiску? Не ýсе ý свеце героi гатовыя трымацца пад бясконцым катаванеем i сядзець 10-15 гадоý як "шпiён" за адмову сказаць штосцi на камеру. Шмат украiнскiх палонных каб iх не растралялi расейцы так сама прыкладка такiя заявы робяць на камеру. Як можна асуджаць завочыя прысуды ý Беларусi, але ýхваляць гэта ý iншых дзяржавах. Гэта парушэнне Правоý чалавека, якое мае ýнiверсальны характар

Цяпер чытаюць

«Паўстання такіх памераў у Беларусі ніколі не было». Гісторык расказаў, чым унікальны 2020-ты і што мы возьмем з яго на будучыню7

«Паўстання такіх памераў у Беларусі ніколі не было». Гісторык расказаў, чым унікальны 2020-ты і што мы возьмем з яго на будучыню

Усе навіны →
Усе навіны

Заходнія спецслужбы фіксуюць зніжэнне колькасці расійскіх дыверсій у Еўропе1

Навукоўцы знайшлі незвычайныя формы жыцця ў самых глыбінях акіяна. Раней думалі, што там увогуле ніхто не жыве

Драгічынская раёнка выпусціла кампліментарнае відэа пра ўпарадкаванне горада. У каментарах раскрылі і іншы бок1

«Па загадзе зверху, але не Папы». Ксёндз Уладзіслаў Завальнюк упершыню публічна расказаў пра сваё звальненне

Станіслава Гліннік адмовілася ад віцэ-спікерства ў Каардынацыйнай радзе5

У Мінску збіраюцца знесці цяплічны камбінат і двухпавярховыя дамы на Парніковай. Што плануецца ўзамен?4

У Кітаі дайвер правёў пяць дзён у падводнай пячоры, харчуючыся сырой рыбай3

Індыя будзе купляць нафту ў Расіі не зважаючы на папярэджанні Трампа7

Ціханоўская ўразіла Мелказёрава адказам на пытанне, калі апошні раз была шчаслівая7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Паўстання такіх памераў у Беларусі ніколі не было». Гісторык расказаў, чым унікальны 2020-ты і што мы возьмем з яго на будучыню7

«Паўстання такіх памераў у Беларусі ніколі не было». Гісторык расказаў, чым унікальны 2020-ты і што мы возьмем з яго на будучыню

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць