Свет33

У Кітаі дайвер правёў пяць дзён у падводнай пячоры, харчуючыся сырой рыбай

У Кітаі аматар-дайвер цудам выжыў, правёўшы пяць дзён у падводнай пячоры, дзе харчаваўся сырой рыбай. Яго ўратавала наяўнасць паветранай кішэні, паведамляе South China Morning Post. 

Фота: Handout

Мужчыну завуць Ван, яму 40 гадоў. 19 ліпеня ён разам з сябрам ныраў у рацэ, але неўзабаве знік пад вадой.

Пачаліся пошукі, падчас якіх ратавальнікі двойчы апускаліся пад ваду. Першы раз вынікаў не даў, але падчас другога спуску яны пачулі слабы стук па камянях і, знаходзячыся на глыбіні каля 100 метраў, заўважылі святло ад ліхтарыка Вана. Менавіта так і знайшлі гэтага мужчыну.

Фота: Handout

Капітан ратавальнай каманды паведаміў, што Ван стукаў па сценах, калі бачыў, што побач праплываюць людзі. Але першы раз яго не заўважылі. Калі ж ратавальнікі вярталіся, то Ван нырнуў і пасвяціў ліхтарыкам, хоць у ягоным балоне заставалася толькі 4% кіслароду. Гэта быў ягоны апошні шанец, і ён яго скарыстаў.

Фота: Handout

Пасля выратавання Ван змог самастойна дайсці да машыны хуткай дапамогі. Першае, што ён спытаў у ратавальнікаў: «У вас ёсць цыгарэта?»

Фота: Handout

Як расказаў сам Ван, ён знайшоў у падводнай пячоры, уваход у якую быў на глыбіні каля 9 метраў, паветраную кішэню, дзе змог дыхаць. Каб выжыць, ён харчаваўся сырой рыбай.

Каментары3

  • nullus
    02.08.2025
    Сапраўдны Голлум
  • Чытач
    02.08.2025
    дык сто метраў ці дзевяць метраў?
  • User
    02.08.2025
    "However, on their way back up, around the 100-metre mark, they made a breakthrough."
    Сто

Цяпер чытаюць

Арыштаваны вядомы неўролаг Руслан Бадамшын. Ён быў на хатняй хіміі12

Арыштаваны вядомы неўролаг Руслан Бадамшын. Ён быў на хатняй хіміі

Усе навіны →
Усе навіны

Святлана Ціханоўская расказала пра хваробу сына і яго цікавасць да геапалітыкі12

Украінскі салдат уратаваўся з акружэння на электраровары, які яму скінулі з дрона1

З кастрычніка пачнуць дзейнічаць новыя правілы ўезду ў ЕС. Што зменіцца для беларусаў

Журналіст Ігар Карней пра тое, як атрымаў у спадчыну рэпрэсаваныя гены1

У Мінску прайшоў «Жаночы забег»5

«Хаваеш свой жах, бо гэта шкілет са скурай». Святлана Ціханоўская прызналася, ці пазнала Сяргея праз пяць гадоў4

Цікавыя новыя захапленні выбрала сабе Святлана Ціханоўская12

Упершыню ў Беларусі стварылі вялікую металічную пралётную канструкцыю3

Мікалай I забараніў ужываць назвы Літва і Беларусь? Гэта савецкі міф40

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны вядомы неўролаг Руслан Бадамшын. Ён быў на хатняй хіміі12

Арыштаваны вядомы неўролаг Руслан Бадамшын. Ён быў на хатняй хіміі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць