Вайна22

Белы дом: Дазвол на ўдары зброяй з ЗША па Расіі тычыцца не толькі Харкаўшчыны

Дырэктар па пытаннях Еўропы Рады нацыянальнай бяспекі Белага дома Майкл Карпентэр заявіў, што рашэнне ЗША дазволіць Украіне ўдары амерыканскай зброяй па тэрыторыі Расіі тычыцца не толькі Харкаўскай вобласці. Пра гэта ён сказаў у эксклюзіўным інтэрв'ю ўкраінскай ТСН, паведамляе «Еўрапейская праўда».

Майкл Карпентэр. Скрыншот з відэа

Карпентэр адзначыў, што з меркаванняў аператыўнай бяспекі не можа раскрываць дэталі ўмоў, пры якіх Украіна можа наносіць удары па расійскай тэрыторыі. Ён, аднак, у адказ на ўдакладняючае пытанне пацвердзіў, што гаворка ідзе пра тэрыторыі не толькі каля Харкаўскай вобласці, але і Сумшчыны.

«Гэта тычыцца ўсяго рэгіёну на поўначы [Украіны], дзе расійскія сілы абстрэльваюць Украіну. Раней яны маглі адносна бяспечна адтуль абстрэльваць, але цяпер украінскія сілы могуць выкарыстоўваць нашы боепрыпасы і зброю, каб мець магчымасць весці агонь у адказ», — адзначыў прадстаўнік Рады нацбяспекі ЗША.

Карпентэр, аднак, адмовіўся гаварыць, ці можа рашэнне Вашынгтона распаўсюдзіцца на іншыя расійскія тэрыторыі.

«Як я толькі што сказаў, гэтыя рэкамендацыі тычацца паўночнай мяжы ў Харкаўскай і Сумскай абласцях, дзе расійскія сілы вядуць агонь па Украіне», — падкрэсліў ён.

З лютага 2022 года ЗША адмаўляліся дазволіць выкарыстоўваць любую зброю, якую яны пастаўляюць Украіне, для ўдараў па тэрыторыі Расіі. У той жа час ёй было дазволена наносіць удары па цэлях у Крыме, паколькі ён знаходзіцца ў міжнародна прызнаных межах Украіны, а Вашынгтон не прызнае анексію паўвострава Масквой.

Каментары2

  • Божа, бамбі Белгарад
    01.06.2024
    Белгарад, сьпіш?
  • ДжМакейн
    01.06.2024
    Удары з ЗША па Расіі. Як здорава гучыць!

Цяпер чытаюць

Начальніку аховы здароўя Мінска бясплатна зрабілі рамонт. Вынік — 8 гадоў калоніі за хабары10

Начальніку аховы здароўя Мінска бясплатна зрабілі рамонт. Вынік — 8 гадоў калоніі за хабары

Усе навіны →
Усе навіны

Украіна ўпершыню ўдарыла па дата-цэнтры «Яндэкса». «Яндэкс.Дыск» працуе са збоямі10

У Драздах купілі катэдж за 1,1 мільёна даляраў1

Хто той грамадзянін Чэхіі, які прыехаў у Беларусь да хворай маці і быў арыштаваны за данаты на падтрымку Украіны5

«Гэта Пуцін!» У Расіі жанчына пабачыла ў кавярні эльфа Добі, прыняла яго за Пуціна і запатрабавала прыбраць «абразу»14

Венгрыя здымае вета на перамовы Украіны з ЕС

У Швабскім замку ў Бары, дзе Габсбургі атруцілі Бону Сфорца, адкрылі барэльеф у памяць пра славутую каралеву

Міхалкоў заявіў, што вайну з Украінай Расіі паслаў Бог13

Пазняк пра палітыку ЕС: Фактычна гэта палітыка антыбеларуская69

У Гімалаях ёсць самая высокая гара ў свеце, на якую яшчэ ніхто не ўзняўся. У чым прычына?4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Начальніку аховы здароўя Мінска бясплатна зрабілі рамонт. Вынік — 8 гадоў калоніі за хабары10

Начальніку аховы здароўя Мінска бясплатна зрабілі рамонт. Вынік — 8 гадоў калоніі за хабары

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць