Памёр кандыдат тэхнічных навук, дацэнт кафедры «Лакаматывы», былы загадчык кафедры «Электрычны рухомы састаў» Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту Уладзімір Магіла. Яму было 87 гадоў.

Уладзімір Магіла нарадзіўся 15 лютага 1939 года. З 1972 года ягоная працоўная дзейнасць была звязаная з Беларускім дзяржаўным універсітэтам транспарту. У 1972—1986 гадах ён працаваў асістэнтам, старшым выкладчыкам і дацэнтам кафедры «Электратэхніка», у 1986—1991 гадах узначальваў гэтую кафедру. У 1979—1986 гадах быў намеснікам дэкана электратэхнічнага факультэта. З 1999 года кіраваў кафедрай «Электрычны рухомы састаў».
Пад кіраўніцтвам Уладзіміра Магілы на кафедры пачалі рыхтаваць інжынераў-электрамеханікаў па спецыялізацыі «Цягавы састаў чыгуначнага транспарту (электрычны транспарт і метрапалітэн)», а таксама інжынераў-энергетыкаў па спецыялізацыі «Электразабеспячэнне чыгунак».
Ён быў навуковым кіраўніком навукова-даследчай лабараторыі «Сістэмы электразабеспячэння транспарту». Сярод ягоных навуковых інтарэсаў былі электразабеспячэнне чыгунак, распрацоўка метадаў аптымізацыі цягавага электразабеспячэння электрычнага рухомага саставу і чыгунак, энергазберагальныя і рэсурсазберагальныя тэхналогіі на транспарце, а таксама электрабяспека.
Грамадзянская паніхіда адбудзецца 18 лістапада, у сераду, з 11:00 па адрасе: Гомель, 1‑ы завулак Крупскай, 1К, у зале развітання.
Каментары