Грамадства

Ураджэнца Петрыкава будуць судзіць адразу па дзевяці пратэсных артыкулах

5 чэрвеня ў Гомельскім абласным судзе пачнецца разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да Дзяніса Жалязко.

Вядома, што мужчыну абвінавачваюць па 9 артыкулах Крымінальнага кодэкса РБ:

  • частка 1 артыкула 130 (распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці),
  • арт.188 (паклёп),
  • ч. 3 арт. 203-1 (незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных даных),
  • ч. 1 арт. 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх),
  • ч. 1 і 2 арт. 361-4 (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці),
  • ч. 2 арт. 367 (паклёп у дачыненні Лукашэнкі),
  • ч. 1 арт. 368 (абраза Лукашэнкі),
  • арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады),
  • арт. 369-1 (дыскрэдытацыя РБ).

Справу будзе разглядаць суддзя Дзмітрый Казлоў. Акалічнасці крымінальнай справы высвятляюцца праваабаронцамі. Апошні запіс на яго старонцы ў фэйсбуку быў зроблены ў сакавіку 2022 г., піша «Вясна».

Дзяніс Жалязко — ураджэнец Петрыкава. Ён скончыў Беларускі гандлёва-эканамічны ўніверсітэт спажывецкай кааперацыі, працаваў у гандлёвым доме Рагачоўскага малочнакансервавага камбіната, які знаходзіцца ў Гомелі.

Каментары

Цяпер чытаюць

35 маладых беларусаў і беларусак, за якімі варта сачыць: апублікаваны першы спіс Next 3518

35 маладых беларусаў і беларусак, за якімі варта сачыць: апублікаваны першы спіс Next 35

Усе навіны →
Усе навіны

Жанчыны ходзяць, як і сотні тысяч гадоў таму, а хада мужчын змянілася. Чаму?3

У Амане знікла 34‑гадовая беларуска2

Мужчыны Шапэна. Новае даследаванне расказвае пра асабістае жыццё кампазітара20

Сям’я школьніка з Баранавічаў два гады спрабуе спыніць ягоны булінг у школе3

У Мінску выстраіліся вялікія чэргі да басейнаў ФОТЫ1

Асятровы Месяц сёлета супадзе з зацьменнем і пачырванее

Легендарны баксёр Тэрэнс Кроўфард падарыў Уладзіміру Зяленскаму шчанюка. Яго радавод і мянушка нясуць глыбокі сэнс1

Памерла легенда кантры-музыкі Долі Партан2

«Хто сёння табе гарантуе, што пройдзеш кантроль?» Як беларусы дабіраюцца з Польшчы на радзіму праз Грузію і Расію2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

35 маладых беларусаў і беларусак, за якімі варта сачыць: апублікаваны першы спіс Next 3518

35 маладых беларусаў і беларусак, за якімі варта сачыць: апублікаваны першы спіс Next 35

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць