Брытанскаму акцёру Ціму Кары было 80 гадоў.

Цім Кары
Цім Кары стаў шырока вядомы дзякуючы ролі жахлівага клоуна Пенівайза ў экранізацыі рамана Стывена Кінга «Яно», якая выйшла ў 1990 годзе. Яшчэ адна ягоная вядомая роля — містэр Хектар, адміністратар гатэля ў камедыі «Адзін дома 2».
Акрамя гэтага, Кары зняўся ў культавым «Шоу жахаў Рокі Хорара», фільмах «Уліка» і «Тры мушкецёры», а таксама ў многіх іншых кінапраектах.
У 2012 годзе актор перанёс цяжкі інсульт. Пасля гэтага ён быў прыкаваны да інваліднага вазка, аднак не спыніў творчую дзейнасць. У асноўным Кары займаўся агучваннем і час ад часу ўдзельнічаў у публічных мерапрыемствах.
Каментары