Свет

Спікер парламента Грузіі падпісаў закон аб замежных агентах. З гэтага дня ён набывае моц

Законапраект «Аб празрыстасці замежнага ўплыву» абавязвае няўрадавыя арганізацыі, больш за 20% фінансавання якіх паступае з-за мяжы, зарэгістравацца ў якасці «замежных агентаў». Спікер парламента Грузіі Шалва Папуашвілі падпісаў закон.

Акцыя пратэсту ў Тбілісі з 11 на 12 мая 2024 года. Скрын відэа «Эха Каўказа»

«Сёння я падпісаў закон аб празрыстасці замежнага ўплыву. Галоўная мэта гэтага закона — даказаць устойлівасць палітычнай, эканамічнай і сацыяльнай сістэм Грузіі да знешняга ўмяшання», — заявіў ён. 

У бліжэйшыя месяцы СМІ і арганізацыі, якія атрымлівалі больш за 20% даходу з-за мяжы, павінны будуць падаць заяву аб рэгістрацыі ў якасці арганізацый з замежным уплывам. 

18 мая прэзідэнт Грузіі Саломэ Зурабішвілі наклала вета на закон. Яна адзначыла, што закон супярэчыць еўрапейскім памкненням Грузіі. 

28 мая на пасяджэнні парламент большасцю галасоў пераадолеў вета прэзідэнта. Пасля пераадолення вета дакумент на працягу пяці дзён павінен падпісаць прэзідэнт, у выпадку яго адмовы законапраект падпісвае спікер парламента. 

Прарасійскі законапраект выклікаў масавыя пратэсты ў краіне, якія скончыліся нічым.

Каментары

Цяпер чытаюць

Крымскі мост зруйнаваны ўдарам украінскіх ракет

Усе навіны →
Усе навіны

Беёнсэ стала першай артысткай, якую намінавалі на «Грэмі» 100 разоў1

Расійскі хакеіст, які амаль усю кар'еру гуляў у Беларусі, пайшоў заваёўваць Украіну і загінуў1

30‑гадовы блогер Максім Пушкін зрабіў другую перасадку валасоў. Колькі заплаціў?16

Зніклага расійскага Z-ваенкара Раманава маглі абвінаваціць у дзяржздрадзе5

Па справе абразы доктаркай жанчыны з інваліднасцю на яе працы праводзяць праверку6

Жанчына набыла цукеркі «Бутэлечкі», у якіх усярэдзіне не было лікёру. Чаму так?5

У Мінску пачалі будаваць новы касцёл8

На канцэрт Кадышавай у Мінску ў какошніках прыйшлі нават мужчыны92

Трамп лічыць, што Пуцін ва Украіне мог бы дзейнічаць і больш жорстка12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Крымскі мост зруйнаваны ўдарам украінскіх ракет40

Крымскі мост зруйнаваны ўдарам украінскіх ракет

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць