Гісторыя11

Археолагі знайшлі запоўненую скарбамі грабніцу сына першага імператара Кітая

У маўзалеі імператара Цынь Шыхуандзі ў Кітаі (ІІІ стагоддзе да н. э.) знойдзены 16-тонны саркафаг, напоўнены скарбамі, паведаміла выданне Arkeonews.

Тэракотавае войска каля маўзалея Цынь Шыхуандзі. Фота: Wikimedia Commons

Як мяркуецца, саркафаг належыць легендарнаму сыну першага імператара Кітая, прынцу Гао. Ён быў закапаны на глыбіні 16 метраў. Унутры саркафага ляжалі шэсць тысяч срэбных манет, даспехі, нефрыт, зброя, залатыя і сярэбраныя вярблюды, набор кухоннага начыння. Такія багацці мелі блізкія сваякі імператара ці ваяры высокага рангу.

Імператар Цынь Шыхуандзі вельмі шануецца ў Кітаі не толькі за тое, што ўпершыню аб'яднаў разрозненыя кітайскія правінцыі. Ён таксама пачаў будаўніцтва Вялікай кітайскай сцяны і ўвёў адзіную пісьменнасць.

Вядома, што менавіта пры Цынь Шыхуандзі зрабілі тэракотавае войска: шэсць тысяч статуй ваяроў у натуральную велічыню. Яны размешчаныя ў найбуйнейшым у свеце маўзалеі плошчай 56 квадратных кіламетраў. Побач з грабніцай Цынь Шыхуандзі, пасярод «теракотавага войска», акурат і знайшоўся вялізны саркафаг.

На гэтым самым месцы быў знойдзены велізарны палац памерам з чвэрць Забароненага горада ў Пекіне. Плошча пахавання складае амаль 57 квадратных кіламетраў. Большая частка не раскапаная дагэтуль праз пагрозу сейсмічнай актыўнасці.

Маўзалей, які нагадвае падземны горад, уключаны ў спіс аб'ектаў сусветнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА.

Каментары1

  • ЯНКА
    10.06.2024
    🍄 Прычым тутака грыбніца, якія грыбы навогул у чэрвені?!

Цяпер чытаюць

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам13

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам

Усе навіны →
Усе навіны

У Слуцкім раёне пенсіянера пераехаў асфальтаўкладчык1

Украіна падбіла расійскі ракетны карабель у Балтыйскім моры10

Зяленскі: Расія хоча не гарантый бяспекі, а магчымасці ўмешвацца ў чужыя справы16

Беларусы могуць прышчапіцца ад грыпу французскай вакцынай2

Памёр пасол Расіі ў ЗША Аляксандр Дарчыеў. Яму было 66 гадоў1

Два беларускія фільмы атрымалі ўзнагароды на кінафестывалі ў Лос-Анджэлесе

Хто такая Эліс Хуанг — меркаваная кітайская шпіёнка, якая завяла раман з кіраўніком Nvidia9

У Мінску пачалі ставіць першыя навагоднія елкі ФОТЫ8

УСУ зноў атакавалі найбуйнейшы расійскі НПЗ у Омску

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам13

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць