Грамадства1111

Сям'я Пратасевічаў праспявала «Вецер перамен». Як сёлета святкавалі выпускныя

Радасныя выпускнікі запоўнілі сацыяльныя сеткі фота і відэа са свайго свята. «Наша Ніва» паглядзела, як жа адзначалі выпускныя пасля папрокаў Лукашэнкі. Спройлер: аўтобусы замест лімузінаў, чырвона-зялёныя фаеры і ўскладанне кветак партызанам.

Фота з інстаграму polyywee

У Магілёве, здаецца, сур’ёзна падышлі да патрабавання Лукашэнкі наконт «ніякіх лімузінаў». Выпускнікоў на «Зорны выпускны» прывозілі МАЗаўскія аўтобусы, якія ўпрыгожылі шарамі і налепкамі.

 

Але нехта з магілёўскіх выпускнікоў пажартаваў з гэтых святочных аўтобусаў і зрабіў відэа пад песню «Атэстат» групы «Бутырка». «Сустракаючы світанак, выпускнікі нават не падазравалі, што правядуць разам яшчэ 15 сутак», — падпісаў ролік аўтар.

 

Watch on TikTok

У сталічнай гімназіі №15 выпускнікам, якія чакалі світанак, прапанавалі напісаць пажаданне сабе праз 10 гадоў. Усе запіскі сабралі і заклалі «капсулу часу».

А адміністрацыя школы пахвалілася тым, як стылёва выглядае школьнае кафэ, дзе і святкавалі выпускны.

 

У гомельскай школе №60 выпускны арганізоўвалі самастойна. Ніякага пафасу: на школьнай сцэне ўчорашнія адзінаццацікласнікі і іх бацькі паказвалі гумарыстычныя сцэнкі, а потым танчылі. Здаецца, усім было весела.

 

У адной з іншых школ Гомеля таксама святкавалі выпускны ў сценах навучальнай установы. Пасля афіцыйнай часткі з уручэннем атэстатаў танчылі і спявалі ў фае на фоне стэндаў пра здаровае харчаванне, а сустракаючы світанак, палілі чырвоныя і зялёныя фаеры.

 

Watch on TikTok

У Валожыне на выпускным сям’я Пратасевічаў выканала песню «Вецер перамен».

 

На свята ў гонар заканчэння 11 класаў у Беразіно запрасілі і адзіную выпускніцу Ушанскай сярэдняй школы. Дзяўчынку, якая, здаецца, крыху саромелася быць у цэнтры ўвагі, суправаджалі дырэктар школы і класная кіраўніца.

 

Watch on TikTok

У Маладзечне выпускнікі школ разам з настаўнікамі і бацькамі арганізавалі святочнае шэсце і прайшлі па перакрытай праезнай частцы.

У Шчучыне перад пачаткам святкавання выпускнікоў розных школ і гімназій горада павезлі ўскладаць кветкі да помніка савецкім воінам і партызанам, загінуўшым у гады вайны.

 

Сёлета школу скончыла юная артыстка Дзіяна Маляўская. Дзяўчына ўдзельнічала ў 3 сезоне шоу «Фактар.by» і цяпер вельмі ганарыцца тым фактам, што яе выступ трапіў у сторыс Вольгі Бузавай. У гэтым годзе Дзіяна прэзентавала песню «Выпускны». Хлопец спявачкі падарыў вялікі букет кветак ёй на сцэне падчас уручэння атэстатаў.

Дарэчы, трэба адзначыць, што такая праява пачуццяў цяпер у трэндзе. У тыктоку ёсць дзясяткі відэа ад беларускіх выпускніц, якія атрымліваюць ад любімых букеты. Подпіс звычайна такі: «Здзейсніў мару».

Watch on TikTok

У Жодзіне гераіняй выпускнога бала стала Яўгенія Свойнікава, якая скончыла школу №2. Да яе на свята раптоўна прыехаў яе каханы Мікіта Іваноў, які цяпер служыць у арміі — хлопец у армейскай форме прыехаў з букетам руж. Дарэчы, пара стала і зоркамі тыктоку — відэа пра іх набрала ўжо 420 тысяч праглядаў.

 

Watch on TikTok

Здаецца, здымка відэа для тыктокаў ужо таксама сталі важнай часткай святкавання выпускных і падрыхтоўкі да іх. Напрыклад, ролікі гэтай блогеркі-выпускніцы з Маладзечна збіраюць сотні тысяч праглядаў.

Каментары11

  • +_+
    16.06.2024
    сям'я Пратасевічаў малайцы
  • Влад
    16.06.2024
    Книнжатина сплошная.
  • даведка
    16.06.2024
    Утром вчера наблюдал в окне идущую из магазина выпускницу в натянутых солнцезащитных очках в половину лица, страстно хлещущую на ходу с горла питьевой йогурт... Ночь после выпускного выдалась на славу.)

Цяпер чытаюць

Расіяне размялі гатэлі ў Мінску на майскія, арэндныя кватэры сталі па лонданскіх цэнах. Калі ёсць свая — можаце добра зарабіць

Расіяне размялі гатэлі ў Мінску на майскія, арэндныя кватэры сталі па лонданскіх цэнах. Калі ёсць свая — можаце добра зарабіць

Усе навіны →
Усе навіны

Арыне Сабаленцы давялося вячэраць крэветкамі з прычыны блэкаўта ў Іспаніі2

Наталля Цылінская: Замужам я была чатыры разы. Мы створаны, каб нас насілі на руках, калі крыху буйнейшая — пакліч сябра8

Узарваны пад Масквой генерал Маскалік рыхтаваў для Пуціна матэрыялы пра вайну ва Украіне2

Прэм'ер-міністр Канады Марк Карні: Старыя адносіны з ЗША скончыліся

У экспертызе захраслі праекты бюджэтных аб'ектаў1

У ДТЗ з аўтобусам пад Варшавай пацярпеў грамадзянін Беларусі

З-за чэргаў на мяжы з Польшчай «Мінсктранс» арганізуе бясплатную перасадку пасажыраў

У Германіі забілі аўтарку бестсэлераў пра рускіх, кіяўлянку Аляксандру Фроліх

Паглядзіце, якімі моднымі лакацыямі абзавёўся Парк Горкага16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расіяне размялі гатэлі ў Мінску на майскія, арэндныя кватэры сталі па лонданскіх цэнах. Калі ёсць свая — можаце добра зарабіць

Расіяне размялі гатэлі ў Мінску на майскія, арэндныя кватэры сталі па лонданскіх цэнах. Калі ёсць свая — можаце добра зарабіць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць