Да юбілею кіравання Лукашэнкі ідэолагі будуюць культ яго асобы ФОТЫ
Да 30-годдзя знаходжання Лукашэнкі ва ўладзе дзяржструктуры пачалі выдумляць конкурсы ў таталітарным стылі, заўважыў «Флагшток».

Дзяржпрафсаюзы Гомельскай вобласці абвясцілі конкурс малявання Лукашэнкі з назвай «Мой прэзідэнт самы…». Яго афіцыйная мэта: «выхаваць пачуццё патрыятызму і нацыянальнага гонару ў дзяцей». Прытым праводзіцца ён будзе ва ўсёй Беларусі.

А вось рагачоўскія ідэолагі «Белай Русі» прыдумалі «цытатачэлендж»: людзям прапануецца раздрукоўваць і фатаграфавацца з цытатамі Лукашэнкі.
Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары