Грамадства55

У Мінску маладога лейтэнанта судзяць за «распусныя дзеянні» ў адносінах да падлетка

Расказваем, што такое «распусныя дзеянні» і якая адказнасць прадугледжаная за іх.

Ягор Брычкоўскі падчас спаборніцтваў. Фота СТБ

Хлопца, якога судзяць, зваць Ягор Брычкоўскі. Яму 23 гады, родам ён з Баранавічаў. Вядома, што раней ён займаўся самба і нават быў у нацыянальнай зборнай Беларусі.

Пасля сканчэння ўніверсітэта пайшоў працаваць участковым інспектарам па справах непаўналетніх, меў званне лейтэнанта. Месца працы — апорны пункт міліцыі № 310 у Мінску на Паўднёвым Захадзе. Але кар'ера не задалася.

Мужчыну пачынаюць судзіць 28 чэрвеня ў закрытым рэжыме. Артыкулы неадназначныя — «распусныя дзеянні ў адносінах да асобы, якая не дасягнула 16 гадоў, здзейсненыя з ужываннем гвалту, або ў дачыненні да малалетняга, або асобай, на якую ўскладзеныя абавязкі па гадаванні непаўналетняга» (ч. 2 арт. 169 КК) і «перавышэнне ўлады або службовых паўнамоцтваў, здзейсненыя з асабістай зацікаўленасці» (ч. 2 арт. 426 КК).

Ягор Брычкоўскі. Фота з сайта адной з мінскіх школаў

Што ж такое «распусныя дзеянні»? Згодна з каментаром Вярхоўнага суда, гэта «негвалтоўнае ўздзеянне на асобу, якая не дасягнула шаснаццацігоддзя, накіраванае на ўзбуджэнне ў яго цікавасці да сэксу, палавой цягі».

На практыцы гэта можа быць усё што заўгодна, акрамя сэксу. Напрыклад, мастурбацыя пры непаўналетнім або дакрананне да яго інтымных месцаў без палавога кантакта, або занадта агрэсіўнае заляцанне з прапановамі сэксу ў месенджарах ці сацсетках.

Паводзіны падлетка пры гэтым не ўлічваюцца. Маецца на ўвазе, што калі падлетак сам «правакуе» на такія дзеянні ці проста не супраць, то дарослы ўсё роўна будзе абвінавачаны.

Таму зусім незразумела, што адбылося. У любым выпадку міліцыянеру пагражае ад 3 да 6 гадоў турмы са штрафам і пазбаўленнем права займацца пэўнай дзейнасцю.

Гэтая публікацыя зробленая з дапамогай Digital Intelligence Team. Гэта OSINT-праект, які супрацоўнічае з Кіберпартызанамі і іншымі прадэмакратычнымі структурамі ды праектамі, якія падзяляюць дэмакратычныя каштоўнасці.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары5

  • даведка
    27.06.2024
    Работал с детьми в милиции, вот и развратил по службе мальчика или девочку.
  • Пан Усялян
    27.06.2024
    Скрэпненькі
  • Спадар
    27.06.2024
    Нічога дзіўнага --- тыповы беларуzzкі карнік ( ой НН прабачце -- "сілавік)...

Цяпер чытаюць

Дашкевіч расказаў, як трапіў за кратамі ў нізкі статус і напісаў прашэнне аб памілаванні

Дашкевіч расказаў, як трапіў за кратамі ў нізкі статус і напісаў прашэнне аб памілаванні

Усе навіны →
Усе навіны

Дальнабойшчыкі зарабляюць шмат, але калі ідуць на пенсію або па крэдыт, то выяўляецца, што не ўсё так радасна6

У Польшчы знайшлі сабаку, які згубіўся ў Беларусі. Здаецца, ён сам перайшоў мяжу па замерзлай рацэ2

Трамп заклікаў Украіну стаць больш згаворлівай9

«Жорсткі лофт». У «Мінск-Свет» здаюць студыю з голымі сценамі — людзі шакаваны цаной3

Пасажырскі цягнік уначы сутыкнуўся з дзікай жывёлай

Сёння на Алімпіядзе выступяць чатыры беларускі1

Рэстлер Логан Пол прадаў калекцыйную картку з пакемонам за 16 мільёнаў даляраў. Гэта сусветны рэкорд1

Дзеці, зачатыя зімой, могуць мець пажыццёвую абарону ад лішняй вагі3

Бандарэнка накінуўся на Ціханоўскую. Вінаградаў рэзка адказаў яму27

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дашкевіч расказаў, як трапіў за кратамі ў нізкі статус і напісаў прашэнне аб памілаванні

Дашкевіч расказаў, як трапіў за кратамі ў нізкі статус і напісаў прашэнне аб памілаванні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць