Грамадства

Экс-дырэктар «Беларусаў і рынку» Канстанцін Залатых працуе на дрэваапрацоўцы

Сёння Канстанціну Залатых споўнілася 55 гадоў

Канстанцін Залатых. Фота: сацсеткі

Свой дзень народзінаў 5 ліпеня былы дырэктар газеты «Беларусы і рынак» Канстанцін Залатых ужо трэці раз сустракае за кратамі. Пасля прысуду яго накіравалі ў папраўчую калонію № 1 у Наваполацк, там медыяменеджар на сёння працуе на дрэваапрацоўцы, піша БАЖ.

Не так даўно Канстанціна Залатых перавялі з атрада № 7 у атрад № 9, адначасова з гэтым змяніўся і род заняткаў вязня — раней ён працаваў на пераборцы поліэтыленавых гранул.

Вольнага часу ў Канстанціна няшмат, тэлефанаванні родным дазволеныя раз на месяц, і яны вельмі непрацяглыя — па 4—5 хвілін. Лісты, якія ён піша сваякам, часам не даходзяць, і да яго трапляе не ўся карэспандэнцыя ад родных. Допісы ад іншых людзей яму не перадаюць.

Сваякі падлічылі, што ў зняволенні Канстанціну трэба адбыць яшчэ 16 месяцаў. Блізкія суцяшаюць сябе тым, што настрой у яго бадзёры і здароўе збольшага не падводзіць.

***

Мінскі гарадскі суд 6 красавіка 2023 года прызначыў Канстанціну Залатых 4 гады пазбаўлення волі з адбыццём у папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Справа разбіралася ў закрытым рэжыме. Суддзя Алена Шылько ў выніку прызнала яго вінаватым паводле чатырох артыкулаў Крымінальнага Кодэкса:

— 369 КК — абраза прадстаўніка ўлады;
— 368 КК — абраза Лукашэнкі;
— 130 КК — распальванне варожасці ці варажнечы;
— 426 КК — перавышэнне ўлады ці службовых паўнамоцтваў.

Апеляцыйную скаргу медыяменеджара на прысуд 4 ліпеня 2023 года Вярхоўны суд пакінуў без зменаў.

Хто такі Канстанцін Залатых?

Былога дырэктара газеты «Белорусы и рынок» разам з калегамі па рэдакцыі затрымалі 18 мая 2022 года ў Мінску. Затрыманне праводзілі супрацоўнікі Камітэта дзяржаўнай бяспекі. Пасля допыту галоўнага рэдактара Андрэя Александровіча і бухгалтарку Юлію Кахно адпусцілі, а Канстанціна Залатых пакінулі пад вартай.

Першапачаткова яму выставілі абвінавачанне паводле часткі 2 артыкула 130 Крымінальнага кодэкса (распальванне варожасці, спалучанае з гвалтам альбо здзейсненае службовай асобай), пазней следства знайшло падставы для абвінавачання яшчэ па некалькіх крымінальных артыкулах.

Залатых паставілі ў віну, у прыватнасці, выказванне «ўласнай тэндэнцыйнай пазіцыі» на падзеі ў краіне, што, паводле следчых, выявілася ў абразлівых каментарах у сацсетках на адрас вышэйшых асобаў дзяржавы. Акрамя таго, следства даводзіла, што ён нібыта «мэтанакіравана карыстаўся службовым становішчам» для вырашэння персанальных патрэб.

13 ліпеня 2023 года КДБ унёс Канстанціна Залатых у спіс асоб, датычных да «тэрарыстычнай дзейнасці». Наўздагон, 21 ліпеня, МУС унесла палітвязня ў пералік «экстрэмістаў».

Каментары

Цяпер чытаюць

«Чаго з людзей здзекуецеся?!» Лукашэнка загадаў прыбраць маршруткі

Усе навіны →
Усе навіны

У Карэліі разбіўся расійскі самалёт-знішчальнік5

У Таліне адмянілі канцэрт гурта Limp Bizkit з-за прарасійскіх поглядаў саліста7

Грамадскага актывіста з Калінкавічаў абвінавачваюць у «здрадзе дзяржаве»

З Нацыянальнага музея ў Дамаску скралі статуі часоў Рымскай імперыі

Паўлу Дураву дазволілі выязджаць за межы Францыі

Рэдактару «Вікіпедыі» далі два гады калоніі за «дыскрэдытацыю Беларусі»3

Абарону Пакроўска ламае расійскае падраздзяленне «Рубікон»19

Медзведзяня, якое бегала па вуліцах Віцебска, злавілі2

Стала вядома, як беларусы распараджаюцца сваім часам

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Чаго з людзей здзекуецеся?!» Лукашэнка загадаў прыбраць маршруткі30

«Чаго з людзей здзекуецеся?!» Лукашэнка загадаў прыбраць маршруткі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць