Эканоміка99

Беларусь ці Польшча: хто важнейшы гандлёвы партнёр для Кітая?

Ці сапраўды Польшча настолькі важны для Кітая партнёр, каб у Пекіне прыслухоўваліся да Варшавы? Давайце пабачым лічбы ў параўнанні з аналагічнымі паказчыкамі Беларусі.

Тэрмінал у Малашэвічах. Фота: PKP Cargotor

Пасля працяглага візіту прэзідэнта Польшчы Анджэя Дуды ў Кітай стала вядома, што Варшава спрабуе ўздзейнічаць на Мінск праз Пекін. А пазней міністр Сікорскі яшчэ і заявіў, што Польшча «дзейнічае дзеля змякчэння напружання між Кітаем і ЗША». Ці сапраўды Польшча настолькі важны для Кітая партнёр, каб у Пекіне прыслухоўваліся да Варшавы? Што ўяўляе сабою гандлёвы абарот Польшчы з Кітаем? Давайце пабачым лічбы ў параўнанні з аналагічнымі паказчыкамі Беларусі.

У 2023 годзе гандлёвы абарот Польшчы з Кітаем склаў 54,7 мільярдаў долараў. Прычым, калі яго падзяліць на імпарт і экспарт, то заўважны катастрафічны дысбаланс на карысць Кітая.

Пры імпарце з Кітая на 51,3 мільярды Польшча экспартуе сваіх тавараў і паслуг толькі на 3,4 мільярды долараў (6,6% абароту гандлю).

Пасол Кітая ў Польшчы напярэдадні візіту прэзідэнта Польшчы Дуды ў Пекін выказаў задавальненне тым, што «Польшча стала самым вялікім гандлёвым партнёрам Кітая ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе».

Па яго словах, Кітай «актыўна падтрымлівае ініцыятывы польскага боку, якія датычаць мадэрнізацыі тэрміналу Малашэвічы, і гатовы да супрацоўніцтва ў гэтай сферы. Рост руху на тэрмінале падкрэслівае надзённую неабходнасць падтрымання бяспекі і стабільнасці міжнародных ланцужкоў паставак».

Як вядома, візіт Дуды закончыўся падпісаннем пагаднення аб дазволе экспарту польскай птушкі ў Кітай, што павінна трохі выправіць гандлёвы баланс.

У той жа час урад Польшчы заклапочаны нядобрасумленнай канкурэнцыяй і распрацоўвае новыя правілы, якія пакліканыя прымусіць кітайцаў прымяняць мясцовае заканадаўства, плаціць мытныя зборы і ПДВ.

Па фоне польскіх лічбаў гандлёвы баланс Беларусі з Кітаем выглядае больш збалансаваным. Але ён і значна меншы. Адпаведна, беларускі рынак менш важны для Кітая, чым польскі. У мінулым годзе гандлёвы абарот склаў 8,4 мільярды долараў. З іх экспарт беларускай прадукцыі склаў 2,6 мільярды (31%).

Ва ўмовах санкцый Беларусь істотна павялічыла таваразварот з Кітаем. Адпаведна інфармацыі кітайскай мытні, імпарт з Кітая ў Беларусь вырас амаль на 80%, а экспарт — на 44,5%.

Праўда, Кітай мала што купляе ў Беларусі, акрамя сыравіны: больш за палову беларускага экспарту складаюць калійныя ўгнаенні. Акрамя гэтага Кітай купляе ў Беларусі прадукцыю сельскай гаспадаркі і драўніну.

Калі ў цэлым параўнаць гандлёвыя балансы з Кітаем Польшчы і Беларусі, то розніца складзе 6,5 разоў. Пры гэтым у Польшчы пражывае ў 4,1 разы больш насельніцтва, чым у Беларусі (37,6 млн супраць 9,1 млн).

Як піша Obserwator Gospodarczy за першае паўгоддзе польскі экспарт у цэлым знізіўся на 10%, імпарт таксама зніжаецца, але не ў выпадку Кітая.

«Палякам падабаюцца тавары з Кітая», — заўважае выданне і адзначае, што на гэту краіну прыпадае 13,4% усяго аб'ёму польскага імпарту. І гэта толькі на 6,5% менш, чым з Германіі.

Ці наважыцца ў такой сітуацыі Польшча цалкам закрыць Малашэвічы, выклікае вялікія сумневы.

Каментары9

  • касмічэская гасударства
    21.07.2024
    "Як вядома, візіт Дуды закончыўся падпісаннем пагаднення аб дазволе экспарту польскай птушкі ў Кітай,"
    ну. а вы смяецеся, што бацька самалічна яйкі прадае. дык дуда робіць тое самае
  • Satan
    21.07.2024
    Ёпта, так дело ж не только в Польше. Большинство товаров из Китая проходят через Польшу транзитом. Через границу РБ-РП идет 3% китайского экспорта. Кажеццо немного... но если посчитать в баксах, то и немало, ибо общий экспорт Китая на весь мир в 22м составлял 3.5 трл долларов
  • Acab
    21.07.2024
    Так, сацыялістычныя кіраўнікі аднодькавыя

Цяпер чытаюць

Трамп заявіў, што ён «вельмі раз’юшаны» паводзінамі Пуціна16

Трамп заявіў, што ён «вельмі раз’юшаны» паводзінамі Пуціна

Усе навіны →
Усе навіны

Навукоўцы знайшлі спосаб, як знішчаць «вечныя хімікаты» ў вас дома1

Сёння ўвечары прапануюць часова выключыць электрычнасць2

У Ганконгу прадалі працу Шагала за 4,5 мільёна даляраў

«70% мала, давайце 90%». Як Шпілеўская патрабавала ад Коршунава змяніць вынікі сацапытання14

Беларускія блогеры знялі пад Мядзелам вялізную чараду дзікіх гусей ВІДЭА3

Сацыяпатамі (як і прэзідэнтамі) не нараджаюцца, сацыяпатамі становяцца11

Муж Бондаравай расказаў, за што яе пасадзілі на 13 сутак21

Давыдзька паехаў у Расію пабірацца па старых сябрах і перастаў плаціць за мабільны — яго падхапіў крыптабізнэсмен10

Каардынацыйная рада спрабуе даведацца, ці былі на рахунак фонду Анжалікі Мельнікавай пераведзеныя грошы для дзейнасці КР13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп заявіў, што ён «вельмі раз’юшаны» паводзінамі Пуціна16

Трамп заявіў, што ён «вельмі раз’юшаны» паводзінамі Пуціна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць