Грамадства55

МЗС Германіі пацвердзіў інфармацыю пра смяротны прысуд свайму грамадзяніну ў Беларусі

Як паведамілі ў МЗС Германіі ў адказ на запыт Deutsche Welle, ведамства і пасольства Германіі у Мінску аказваюць консульскую дапамогу асуджанаму Рыка Крыгеру і інтэнсіўна працуюць з беларускімі ўладамі ў яго інтарэсах.

«Смяротнае пакаранне — гэта жорсткая і бесчалавечная форма пакарання, якую Нямеччына адхіляе пры любых абставінах», — гаворыцца ў адказе нямецкага МЗС.

Раней стала вядома, што працэс над грамадзянінам Германіі прайшоў у Мінскім абласным судзе, прысуд быў вынесены 24 чэрвеня.

Паводле інфармацыі праваабарончага цэнтра «Вясна», Рыка Крыгера прызналі вінаватым у «здзяйсненні выбуху ў мэтах аказання ўздзеяння на прыняцце рашэнняў органамі ўлады, застрашвання насельніцтва, дэстабілізацыі грамадскага парадку (акце тэрарызму), здзейсненым асобай, якая раней учыніла злачынства прадугледжанае ч. 4 арт. 295 КК, арганізаванай групай, то бок у здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч. 3 арт. 289 КК».

Каментары5

  • брух
    19.07.2024
    Андрусь , зараз некаторыя прыйдуць і будуць ставіць дызлайкі за нязручныя пытанні.
    З матывам а-ля "Лукашэнка проста ўзяў і растрэляў немца дзеля шантажу, што табе незразумела?!"
  • Багдан
    19.07.2024
    Дзе які выбух быў, што за лухта?
  • Андрусь
    20.07.2024
    Багдан, выбух у метро ў 2011

Цяпер чытаюць

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?11

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?

Усе навіны →
Усе навіны

Лічыце свой ананімны акаўнт бяспечным? ШІ можа раскрыць вашу асобу7

У вёсцы пад Мінскам стаяць хаты, якія выглядаюць як сапраўдныя творы мастацтва ФОТЫ2

«У доме жывуць у асноўным пенсіянеры, алкашы». Гамяльчук прадае кватэру, не хаваючы ўсіх нюансаў2

У расійскім цягніку на Паўночным Каўказе ўзбунтаваліся зняволеныя2

Мужчына ў Мінску пайшоў на працу. Яго шукаюць ужо чацвёрты дзень

Беларусы адмовіліся ад тура за 15700 BYN і выправіліся ў Кітай самастойна. Ашчадзілі ўдвая1

У раёне мінскіх вуліц Гая і Арлоўскай пачалі зносіць прыватны сектар2

На аўкцыёне ў Ганконгу карціну Шагала прадалі за 6,3 мільёна даляраў1

Андрэй Аляксандраў. Наша свабода. Верш1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?11

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць