Свет22

Залужны: Адзіным выхадам у вайне можа стаць павелічэнне колькасці чалавечых рэсурсаў

Былы галоўнакамандуючы Узброеных сіл Украіны, а цяпер пасол у Вялікабрытаніі Валерый Залужны выступіў на канферэнцыі Каралеўскага аб'яднанага інстытута абаронных даследаванняў RUSI Land Warfare Conference 2024 у Лондане.

Фота: тэлеграм-канал Валерыя Залужнага

Гэта першы публічны выступ Залужнага пасля пачатку працы на новай пасадзе, тэкст прамовы ён апублікаваў у сваім тэлеграм-канале.

Залужны ў прамове заявіў, што дэмакратычныя краіны павінны прачнуцца і вырашыць, як абараніць сваіх грамадзян, а грамадства ў выпадку вайны мусіць адмовіцца ад часткі свабод.

«Вайна — гэта навука. Навука са сваімі законамі, якія неабходна ведаць і вывучаць. Гісторыя вайсковай справы і яе новыя правілы цяпер пішуцца на тэрыторыі Украіны», — сказаў ён.

Залужны мяркуе, што вайна за свабоду ў адной краіне павінна стаць палітыкай выжывання дэмакратыі ў іншых свабодных краінах: «Заўсёды цяжка змагацца з арміяй феадала».

Вайсковец адзначыў, што 24 лютага 2022 года ўкраінцы ўступілі ў жорсткую бітву з адвечным ворагам і дзякуючы жыццям простых украінцаў заваявалі шанец перамагчы. 

«Я абсалютна згодны, што расійска-ўкраінская вайна — гэта яшчэ не вайна будучыні. Гэта ўсяго толькі вайна пераходнага перыяду. Але менавіта наша вайна фармуе новыя правілы», — сказаў ён.

Залужны заявіў, што калі разглядаць тэхналогіі як рэсурсы, то на сённяшні дзень, у сілу розных прычын, ні Украіна, ні Расія не змогуць самастойна авалодаць імі ў бліжэйшы час, таму «адзіным выхадам можа стаць павелічэнне колькасці чалавечых рэсурсаў, задзейнічаных у ваенных дзеяннях».

Ва Украіны не хапае тэхналогій, а ў яе партнёраў на Захадзе няма прыкладнога і практычнага поля для іх праверкі. Таму «толькі разам мы зможам эфектыўна выкарыстоўваць рэсурс, бо час больш не працуе на нас», — рэзюмаваў ён.

*** 

Валерый Залужны быў галоўнакамандуючым УСУ з ліпеня 2021 года. Менавіта на яго лёг асноўны цяжар абароны ў лютым — сакавіку 2022 года, а потым і першыя два контрнаступы.

У лютым 2024 года Уладзімір Зяленскі адправіў яго ў адстаўку, замяніўшы Аляксандрам Сырскім. Перад адстаўкай Залужнага ўкраінскія і заходнія СМІ некалькі месяцаў паведамлялі пра канфлікт Зяленскага з галоўнакамандуючым УСУ.

9 мая Зяленскі прызначыў Залужнага паслом у Вялікабрытаніі.

Каментары2

  • Час за вас
    23.07.2024
    "Час больш не працуе на нас". Чаму? Калі Украіна выстаіць яшчэ некалькі гадоў, абсалютна рэальным сцэнарам можа стаць развал рашкі. Не факт, што новы сматрашчы ў Крамлі будзе такім зацыкленым на знішчэнні суседняй краіны. Дый путлер не вечны, таму час працуе на Украіну.
  • Наша раша
    23.07.2024
    Час за вас, с чего бы это ей вдруг развалиться? Не тешьте себя иллюзиями. В России все спокойно и стабильно. И ждать смерть Путина вы можете еще с десяток лет.

Цяпер чытаюць

Орбан разгромна прайграў выбары ў Венгрыі. Апазіцыя атрымала канстытуцыйную большасць у парламенце47

Орбан разгромна прайграў выбары ў Венгрыі. Апазіцыя атрымала канстытуцыйную большасць у парламенце

Усе навіны →
Усе навіны

Чаму Расія атакуе Украіну «шахедамі» ўдзень: змена тактыкі з мэш-сістэмамі і палёты «статкамі»1

Віцебскі заапарк перанясуць у іншае месца

Украіна спрабавала ўдарыць па расійскім касмадроме Плясецк3

Камала Харыс можа зноў балатавацца ў прэзідэнты ЗША8

У Венгрыі асвоілі еўрапейскія паўтара мільёна даляраў, пабудаваўшы аўтаразвязку каля чыгункі, якой не існуе22

У Беларусі адзін за адным адмяняюць фестывалі. У чым прычына?6

У Ірландыі мужчына з сякерай атакаваў амерыканскі вайсковы самалёт ВІДЭА4

Дзесяцігадовая дзяўчынка папрасіла гендырэктара NASA зноў лічыць Плутон планетай. Ён ёй адказаў3

Памёр Ігар Ціткоўскі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Орбан разгромна прайграў выбары ў Венгрыі. Апазіцыя атрымала канстытуцыйную большасць у парламенце47

Орбан разгромна прайграў выбары ў Венгрыі. Апазіцыя атрымала канстытуцыйную большасць у парламенце

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць