Вайна1212

Германія замарозіць дадатковую дапамогу Украіне ў 2025 годзе?

Некалькі нямецкіх СМІ напісалі, што Германія ў мэтах эканоміі замарожвае дадатковыя выплаты Украіне на 2025 год. Ці значыць гэта, што дапамога прыпыніцца? У МЗС Украіны і міністэрстве фінансаў Германіі адказалі на гэтыя заявы.

Олаф Шольц. Фота: AP / Michael Sohn

Выданні BILD і Frankfurter Allgemeine Zeitung напісалі пра замарозку дадатковых выплат Украіне. Скаазана, што бягучыя кантракты ФРГ выканае, але новых запытаў ад Мінабароны Украіны прымаць не будзе. У 2024 годзе Берлін павінен вылучыць на падтрымку Украіны восем мільярдаў еўра, на 2025 год запланавана чатыры мільярды еўра — звыш гэтага, як сцвярджалі выданні, дапамогі не будзе, бо гэта не закладзена ў нямецкім бюджэтным планаванні.

Спікер Міністэрства замежных спраў Украіны Георгій Ціхі ў каментары Укрінфарму абверг гэта.

«Паведамленні аб тым, што Германія нібыта спыняе ваенную дапамогу Украіне, некарэктныя. Гэта такая ж маніпуляцыя, як і папярэднія паведамленні аб скарачэнні дапамог на наступны год удвая».

Па словах спікера, бюджэт ФРГ будзе зацверджаны ў лістападзе гэтага года — толькі тады стане вядома, наколькі Берлін будзе дапамагаць Украіне з ваеннымі патрэбамі.

Выданне «Суспільне» звярнулася па каментар у міністэрства фінансаў Германіі. Там адзначылі, што двухбаковая дапамога з боку Нямеччыны ў будучыні будзе часткова перанесеная на міжнародныя праграмы. Гаворка ідзе, у прыватнасці, аб рашэнні краін G7 вылучыць Украіне крэдыты на 50 мільярдаў даляраў за кошт замарожаных расійскіх актываў.

Аднак у каментары напісалі, што федэральны ўрад падтрымлівае Украіну ў фінансаванні і аснашчэнні вайсковай тэхнікай у такой ступені, якой не робіць гэтага ні адзін іншы еўрапейскі партнёр. Гэтай мэты служыць артыкул «мадэрнізацыя» ў федэральным бюджэце на 2024 год, а таксама мэтавыя асігнаванні на наступныя гады.

«Федэральнае міністэрства фінансаў гатова разгледзець магчымасць кароткатэрміновага прадастаўлення дадатковых сродкаў да таго часу. Для гэтага, аднак, дадатковыя патрэбы павінны быць дакладна вызначаныя і зразумелыя, каб адпавядаць усім бюджэтным правілам і на гэтай аснове можна было звярнуцца ў бундэстаг з просьбай аб выдачы дазволу», — адзначылі ў Мінфіне ФРГ.

У прэс-службе нямецкага ведамства дадалі, што яшчэ не атрымалі ніводнага канкрэтнага паведамлення аб патрабаваннях. «Таму ні разгляд, ні рашэнне не могуць быць прынятыя», — рэзюмавалі там.

У ліпені 2023 года канцлер Нямеччыны Олаф Шольц анансаваў перадачу зброі Украіне на суму 19 мільярдаў даляраў, якая разлічана да 2027 года, нагадвае «Суспільне».

А ў жніўні 2024-га генерал-маёр бундэсвера Крысціян Фройдынг заявіў, што ў гэтым годзе аб'ём ваеннай дапамогі Германіі Украіне будзе дасягаць ад 6,5 да 7 мільярдаў еўра.

Каментары12

  • Для ... у меня плохие новости.
    18.08.2024
    Ключевое слово дополнительную. Причем даже это выдернуто из контекста.
    Для ... у меня плохие новости. В следующм году запланирована поставка не мение 100 Лео, 4 больших ПВО, несколько десятков маленьких, до 2 млн 155 мм. А вы , ..., теште себя далее глупыми надеждами.
  • ІМЯ
    18.08.2024
    Лепш бы ухілянтаў з Нямеччыны павысылалі, і іншых на хлебнікаў, якія "на вакацыі" ва Украіну едуць і нямецкую да Б1 два гады вучаць, а працаваць не бягуць. І па дактарах ходзяць. Колькі б грошай з'эканомілі.
  • Так
    18.08.2024
    У СМІ розных краін, у тым ліку нямецкіх, польскіх і украінскіх, даўно можна было чытаць шмат артыкулаў, як Нямеччына сабатуе дапамогу Украіне і далей хоча рабіць бізнэс з Расіяй.

Цяпер чытаюць

Коля Лукашэнка сядзіць побач з бацькам і Пуціным на Краснай плошчы3

Коля Лукашэнка сядзіць побач з бацькам і Пуціным на Краснай плошчы

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі адмянілі яшчэ адзін фэст3

Актывіста з Нароўлі асудзілі на 10 гадоў за «здраду дзяржаве»1

Гэтыя колеры вас зачаруюць. У Мастацкім адкрылася выстава неглюбскіх ткачых3

2300 салдат з КНДР загінулі ў Курскай вобласці3

Кацярына Андрэева наведала паказ фільма, знятага па ейнай з мужам гісторыі кахання2

ДФР кашмарыць транспартнікаў: у вялікіх лагістычных аператараў крымінальныя справы, вобшукі і арышты21

У Чарнобылі бушуе вялікі лясны пажар. Вецер дзьме ў бок Беларусі, сёння варта перасцерагчыся10

Легендарнаму брытанскаму натуралісту Дэвіду Атэнбора спаўняецца 100 гадоў2

Спыніў дзейнасць беларускі часопіс пра кіно «На экранах»1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Коля Лукашэнка сядзіць побач з бацькам і Пуціным на Краснай плошчы3

Коля Лукашэнка сядзіць побач з бацькам і Пуціным на Краснай плошчы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць