Свет44

У Бялградзе напалі на маці былога прэзідэнта Сербіі Вучыча

Маладзён вырваў у жанчыны пакет і аблаяў яе сына і ўсю сям'ю.

Фота: AP Photo/Darko Vojinovic

У дзень парламенцкіх выбараў у Сербіі напалі на маці Аляксандра Вучыча. Здарылася гэта ў Бялградзе, калі яна ішла пасля галасавання і паходу на рынак.

У інтэрв'ю тэлеканалу Informer жанчына сказала, што адзін з групы маладзёнаў падышоў, вырваў у яе мяшок, пацягнуў яго і парваў, наблізіўся да яе твару і праз сціснутыя зубы аблаяў яе сына і ўсю сям'ю.

Пазней затрымалі 28‑гадовага мужчыну паводле падазрэння ў рабаванні.

Партыя Вучыча рэзка асудзіла напад. Яна сцвярджае, што група маладзёнаў, якая пераследуе палітычныя мэты па арганізацыі блакады (так яны кажуць пра ўдзельнікаў студэнцкіх пратэстаў), штурхала Ангеліну Вучыч, крычала на яе і парвала мяшкі з прадуктамі з рынку.

Каментары4

  • Чаму б вам нас не прасвяціць?
    25.10.2026
    Каракаціца, Спадзяюся, што гэта не яна на самой справе напала на маладзёнаў, мацюкаючыся і закідваючы іх прадуктамі з рынку?
  • Каракаціца
    25.10.2026
    Чаму б вам нас не прасвяціць?, у сербаў нават мем ёсць пра "Вучіч ратуе маці".
    Кожны раз, калі яму гэта выгодна, ён яе ратуе.
    А верыць сербскім афіцыйным каналам... не ведаю тады, чаму вы тут, а не на "Белце" чытаеце.
  • Дзякуй за адказ
    26.10.2026
    Каракаціца, Пытанне было абумоўлена не тым, што я веру сербскаму афіцыёзу, а шчырай цікавасцю. Цяпер бачу, што ваша інфармацыя зводзіцца да таго, што "яны заўсёды хлусяць". Белту не чытаю менавіта таму, што аддаю перавагу навінам, заснаваным на фактах.

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну88

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Папа Леў XIV прыняў Боба Дылана. Той фатаграфаваўся ў капюшоне1

Галоўнага ідэолага Белчыгункі адправілі на пенсію — а ён знайшоў новую працу13

Вэнс заклікаў Трампа пачаць перамовы з Іранам, каб спыніць вайну15

Хакеры спрабавалі размарозіць халадзільнікі з донарскай крывёй у Францыі

Віцебскі вядучы пажартаваў на закрытым мерапрыемстве. Праз дзве гадзіны да яго прыехала міліцыя праз данос37

Стары тэлескоп NASA, які важыў паўтары тоны і які няўдала спрабавалі выратаваць, упаў на Зямлю1

У Мінску ў «сакрэтным» доме прадаюць кватэру за $1,5 мільёна7

Дызельная ўгода Трампа з Расіяй пад пагрозай зрыву5

Кушнер расказаў, якога міру ЗША хочуць для Украіны8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну88

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць