«Я вельмі сумую па якасці». Блогерка з Беларусі расказала, што ёй не спадабалася пасля пераезду ў Екацярынбург
Яе пост заўважыла мясцовая прэса — пад публікацыяй сабралася больш за сотню каментароў, у тым ліку не самых гасцінных — прапанавалі ехаць назад.

Блогерка Геля — Ангеліна Шыгалёва, якая раней працавала карэспандэнткай СТБ, пераехала з Беларусі ў Расію, расказала, што ёй падабаецца і што не падабаецца ў новым горадзе.
У посце Геля параўноўвае жыццё ў Беларусі і Екацярынбургу. Адна з рэчаў, да якіх ёй цяжка прызвычаіцца, — мясцовыя малочныя прадукты.
«Я вельмі сумую па якасці беларускай прадукцыі. Смачнае малако, смятана. Вядома, тут таксама прадстаўленая беларуская прадукцыя, але ў некалькі разоў даражэйшая», — кажа яна.
Яшчэ адна прэтэнзія — заторы. Паводле блогеркі, у Екацярынбургу шмат аддаленых раёнаў, адкуль цяжка дабрацца да цэнтра.
«Так, у Мінску яны таксама ёсць, але адчуваюцца не так, як тут». Дарога да цэнтра, паводле яе, можа забраць гадзіну.
А вось падабаецца ёй аплата праз QR-коды: можна разлічвацца тэлефонам, не носячы з сабой кашалёк. Яшчэ адзін плюс — закрытыя двары без аўтамабіляў. У адным з такіх яна жыве і сама.
24 кастрычніка яе пост пераказаў екацярынбургскі партал E1.RU. Публікацыя сабрала каля 180 каментароў. І там была не толькі падтрымка.
«Навошта ты сюды тады прыехала, калі ў нас так дрэнна?» — напісаў адзін з чытачоў.
«Едзь назад. Геля, табе тут не месца», — адрэагаваў іншы.
Некаторыя каментатары перайшлі да абмеркавання яе знешнасці і маўлення: «Прыгожанькая, але дрэнна адукаваная», — адпомсціў нехта за Екацярынбург.
Каментары
А як жа GPay и Apple? Але ж гэта Оркастан - там не працуе.
даже брюки у меня и те на молнии ,
а вина у нас в дому , как из кладезя ,
и сортир у нас в дому восемь на десять .