Свет1010

Лідарка венесуэльскай апазіцыі Марыя Карына Мачада вярнулася на радзіму

Мачада ўпершыню публічна з'явілася ў каталіцкім храме ў Санта-Росе.

Фота тут і далей: Vente Venezuela

Лідарка венесуэльскай апазіцыі Марыя Карына Мачада вярнулася на радзіму. 

«Я тут. З вамі», — напісала яна ў X 25 кастрычніка.

Яе вяртанне пацвердзіў і яе саюзнік Эдмунда Гансалес Уруція. Ён назваў гэта вельмі важным днём для венесуэльцаў. «Наш суверэнны голас вяртаецца з ёй, каб весці гэты працэс».

Мачада ўпершыню публічна з'явілася ў каталіцкім храме ў Санта-Росе, штат Лара, на паўночным захадзе краіны. Там падчас імшы яе сустрэлі прыхільнікі яе партыі Vente Venezuela.

Мачада не была ў Венесуэле больш за 10 месяцаў. Яна выехала ў снежні 2025 года ў Осла па Нобелеўскую прэмію міру. Да гэтага яна 11 месяцаў хавалася ў краіне пасля кароткага затрымання на пратэсце ў студзені 2025 года. Пасля зрынання Мадура краінай кіруе выканаўца абавязкаў прэзідэнта Дэлсі Радрыгес, даўняя саюзніца Мадура, якую падтрымала адміністрацыя Трампа. Мачада і яе саюзнікі патрабуюць прызначыць дату прэзідэнцкіх выбараў. Паводле самой Мачада, улады сарвалі як мінімум сем яе спроб вярнуцца.

Каментары10

  • цуD тэлепартацыі
    25.10.2026
    Перамога хутка, трошкі несвоечасова пытаецеся. Калі Дэльта павязе мясцовага мадурня ў NYC на экскурсію, тады праз месяцаў 10-11 надыдзе час такіх пытанняў. А пакуль мадурня называюць "паважаным прэзідэнтам" і дораць запінкі. Апошнія добра пасавалі б да кайданкаў і паласатай робы - гэта так, Дэльце да ўвагі.
  • V
    25.10.2026
    "Пасля зрынання Мадура"

    Бабарыканцы, феміністкі, невероятные і іншыя сацыялісты чарговы раз абурыліся дзейнасцю ЗША?
  • і нас гэта чакае
    25.10.2026
    "Лідарка венесуэльскай апазіцыі Марыя Карына Мачада вярнулася на радзіму" дзякуючы ЗША і нас гэта чакае, Трамп з Зянонам прасоўвае Аўстрыйскую дамову (1955) дзеля РБ. Левакі ружовыя поні (да іх служкі) супраць, яны маюць пакт Z Гітлерам (пуціна імперыяй ), алеж мы пераможам зноў як ў 1991

Цяпер чытаюць

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну88

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Папа Леў XIV прыняў Боба Дылана. Той фатаграфаваўся ў капюшоне1

Галоўнага ідэолага Белчыгункі адправілі на пенсію — а ён знайшоў новую працу13

Вэнс заклікаў Трампа пачаць перамовы з Іранам, каб спыніць вайну15

Хакеры спрабавалі размарозіць халадзільнікі з донарскай крывёй у Францыі

Віцебскі вядучы пажартаваў на закрытым мерапрыемстве. Праз дзве гадзіны да яго прыехала міліцыя праз данос37

Стары тэлескоп NASA, які важыў паўтары тоны і які няўдала спрабавалі выратаваць, упаў на Зямлю1

У Мінску ў «сакрэтным» доме прадаюць кватэру за $1,5 мільёна7

Дызельная ўгода Трампа з Расіяй пад пагрозай зрыву5

Кушнер расказаў, якога міру ЗША хочуць для Украіны8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну88

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць