44‑гадовы мінчук на вуліцы Тэслы агаліўся перад дзяўчынай і пачаў мастурбаваць
Мужчына быў п'яны. Яго затрымалі.
Паводле пракуратуры, здарэнне адбылося позна ўначы ў раёне вуліц Леаніда Шчамялёва і Ніколы Тэслы.
Як паведамляюць «Мінск-Навіны» са спасылкай на пракуратуру Кастрычніцкага раёна, мужчына быў п’яны. Ён дагнаў дзяўчыну, «агаліў свой палавы орган і стаў здзяйсняць з ім непрыстойныя дзеянні».
Мужчына раней ужо меў праблемы з законам, але судзімасць пагашана.
Цяпер — новая крыміналка. «Яму прад'яўлена абвінавачанне ў наўмысных дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак і выказваюць відавочную непавагу да грамадства, якія адрозніваюцца па сваім змесце выключным цынізмам», — расказалі ў пракуратуры.
Максімальнае пакаранне па артыкуле — тры гады пазбаўлення волі.
Мужчыну не ўзялі пад варту, ён дома чакае суда.
Каментары