Звычайна даўжнікі па аліментах — гэта мужчыны 30‑50 гадоў.

У Беларусі могуць павялічыць мінімальны памер аліментаў. Пра гэта ў эфіры СТБ сказала Алена Расолька, намесніца начальніка ўпраўлення прававога рэгулявання і забеспячэння дзейнасці галоўнага ўпраўлення прымусовага выканання Міністэрства юстыцыі.
Цяпер мінімальная сума аліментаў прывязаная да бюджэту пражытковага мінімуму. Штомесяц завінавачаны абавязаны выплачваць частку сваіх даходаў: 25% — на адно дзіця, 33% — на дваіх і 50% — на траіх і больш дзяцей.
Звычайна даўжнікі — гэта мужчыны 30‑50 гадоў. З 100 тысяч завінавачаных больш за 75 тысяч працуюць афіцыйна і выплачваюць аліменты з заробку.
Сёлета органы прымусовага выканання з 250 мільёнаў рублёў заяўленых патрабаванняў па аліментах спагналі 240 мільёнаў.
Каментары