Маніторынгавыя каналы паведамляюць пра атаку на завод «Энергія» ў горадзе Ялец Ліпецкай вобласці. Прадпрыемства вырабляе батарэі для расійскай зброі, у тым ліку для «Іскандэраў» і «Кінжалаў». Губернатар вобласці Ігар Артамонаў пацвердзіў удар па прамысловай зоне, але канкрэтнага прадпрыемства не назваў.

Атака адбылася 25 кастрычніка. Паводле Артамонава, на месцы працуюць экстранныя службы, звесткі пра пацярпелых удакладняюцца. У рэгіёне абвяшчалі ракетную небяспеку.
Украінскія маніторынгавыя каналы пішуць пра ўдар крылатымі ракетамі па «Энергіі». Маштаб магчымых пашкоджанняў завода невядомы.
Канал Exilenova+ паведамляе, што на месцы ўдару — моцны пажар, раён перакрылі, да завода едзе шмат машын хуткай дапамогі.
«Энергія» вырабляе батарэі і акумулятары для вайсковай і грамадзянскай тэхнікі. Завод пастаўляе батарэі для ракет «Іскандэр-М», «Іскандэр-К» і «Кінжал», а таксама для ракет комплексу «Панцыр».
Прадпрыемства за час вайны неаднаразова станавілася цэллю ўкраінскіх атак.
Каментары