Грамадства

Сталі вядомыя імёны яшчэ трох палітвязняў, якія выйшлі па памілаванні

Рэпартаж з вызваленымі палітвязнямі паказалі па дзяржаўным тэлеканале.

У перадачы «Наш час» на АНТ з'явіліся:

  • Руслан Красаў — затрыманы 12 верасня 2022 г. Прысуджаны да 3 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму за «абразу» і «паклёп» на Лукашэнку. 
  • Аляксандр Галуза — нарадзіўся ў 1998 годзе. Затрыманы 9 студзеня 2023 года. Прысуджаны да невядомага тэрміну ў калоніі за арганізацыю і падрыхтоўку дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, і распальванне варожасці.
  • Алег Зыкун — нарадзіўся ў 1993 годзе. Затрыманы 18 верасня 2023 года. Прысуджаны да 1 года і 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму за незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных даных

Раней паведамлялася пра выхад на волю Ксеніі Луцкіной, Ірыны Санкоўскай, Вольгі Новікавай (яе 35-гадовы муж Віктар Новікаў таксама быў вызвалены па памілаванні, але яшчэ 3 ліпеня), Алы Зуевай і Вольгі Стаброўскай, Кацярыны Леў, Наталлі Пятровіч, Тамары Каравай, Святланы Палуэктавай, Васіля Бераснева і Яўгена Чумілы, Паўла Кучынскага.

Па памілаванні да 3 ліпеня выпусцілі Рыгора Кастусёва, Дар'ю Лосік, Дзмітрыя Лукшу і яго жонку Паліну Палавінка.

Каментары

Цяпер чытаюць

Папулярная маладая блогерка з Чэрыкава памерла неўзабаве пасля нараджэння дзіцяці3

Папулярная маладая блогерка з Чэрыкава памерла неўзабаве пасля нараджэння дзіцяці

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі назваў найхутчэйшы спосаб завяршыць вайну32

Качанаву спыталі пра Threads. Яна адказала, што на дэстабілізацыю Беларусі «кінутыя такія грошы»30

У беларускіх чатах у Польшчы вярбуюць трафарэтчыкаў. За надпіс «Слава УПА» на помніку абяцаюць 500 даляраў14

Беларуска непрыемна здзівілася, калі пабачыла ў Гродне дзіцячыя танкі побач з будынкам былой камендатуры7

Беларус не зразумеў, чаму яму вярнулі толькі 75% кошту білетаў на канцэрт1

Выкладчыца з Харкава, якая паехала да бацькоў у Крым, памерла ва Уладзікаўказе3

Польская пракуратура шукае 22‑гадовага Данілу з Бабруйска — падазраюць у махлярстве3

Памёр роўпджампер, які сарваўся месяц таму з вышкі 40 метраў пад Мінскам

З мінскай міліцыі звольніўся найлепшы супрацоўнік падраздзяленняў па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі — і адкрыў сваю IT-кампанію15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Папулярная маладая блогерка з Чэрыкава памерла неўзабаве пасля нараджэння дзіцяці3

Папулярная маладая блогерка з Чэрыкава памерла неўзабаве пасля нараджэння дзіцяці

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць