Свет55

16-гадовы сын кіраўніка Чачні Адам Кадыраў атрымаў найвышэйшую ўзнагароду рэспублікі — ордэн імя Кадырава

Гэта дзясятая ўзнагарода, прысвоеная яму пасля збіцця летась у СІЗА Грознага абвінавачанага ў спаленні Карана Мікіты Жураўля.

Адам і Рамзан Кадыравы. Фота: Рамзан Кадыраў / Telegram

Аб уручэнні Адаму Кадыраву найвышэйшай узнагароды рэгіёну паведаміў міністр друку і інфармацыі Чачні Ахмед Дудаеў. Ён назваў гэта «заслужаным прызнаннем высокіх маральных якасцяў і адданасці справе». Падлетак займае пасаду начальніка аддзела бяспекі свайго бацькі, кіраўніка рэспублікі Рамзана Кадырава, піша Расійская служба Радыё Свабода.

Перад гэтым, 21 жніўня, Кадыраў-малодшы апублікаваў у сваім Instagram два фота з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным. На адным здымку юнак стаіць з прэзідэнтам Расіі ля трапа самалёта.

15 жніўня 2023 года ў СІЗА Грознага Адам Кадыраў збіў абвінавачанага ў спаленні Карана Мікіту Жураўля. Паліцыя адмовілася распачынаць справу, бо на той момант у сына кіраўніка Чачні яшчэ не наступіў узрост прыцягнення да крымінальнай адказнасці — яму было 15 гадоў.

Пасля гэтага ён атрымаў званне «героя Чачні», пасаду начальніка аддзела бяспекі кіраўніка рэспублікі, вышэйшыя Ордэны за заслугі перад Татарстанам, Карачаева-Чаркесіяй, Кабардзіна-Балкарыяй, чачэнскі ордэн «Даймехкан Сій» («Гонар нацыі») і рэлігійныя Ордэны «За заслугі перад Умай» і «За служэнне рэлігіі Іслам» I ступені, медаль «Працоўная доблесць Расіі» і «За ўклад у развіццё Расійскага ўніверсітэта спецназа» I ступені. Некаторыя з пералічаных вышэй узнагарод ён не мог атрымаць у сілу ўзросту.

Кіраўніцтва Чачні неаднаразова і публічна ўхваляла дзеянні Адама Кадырава. Рамзан Кадыраў заяўляў, што «было б добра», калі б яго сын забіў Жураўля. На некаторых фотаздымках з суда на твары Жураўля бачныя сінякі.

У лютым суд у Грозным прысудзіў Мікіту Жураўля да трох з паловай гадоў калоніі агульнага рэжыму — яго прызналі вінаватым у абразе пачуццяў вернікаў і хуліганстве па матывах «рэлігійнай нянавісці». На пасяджэннях суда Журавель выбачыўся перад мусульманамі.

Каментары5

  • Руслан
    26.08.2024
    Я уже ничему не удивляюсь в сегодняшнем "русском мире".
  • Бусел
    26.08.2024
    За адданнасць справе... А якая справа ў падлетка? Школу ён хоць наведвае?
  • Вундэркінд
    26.08.2024
    Не зайздросьце, вы ў яго гады яшчэ пясок елі

Цяпер чытаюць

Што цяпер з італьянскімі візамі? Масавыя адмовы? Турфірмы называюць альтэрнатыву1

Што цяпер з італьянскімі візамі? Масавыя адмовы? Турфірмы называюць альтэрнатыву

Усе навіны →
Усе навіны

Папулярныя тварожныя сыркі Feelin хутка знікнуць з крамных паліц4

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?16

«Быў у прыгнечаным стане». Што вядома пра 41‑гадовага мужчыну, якога шукаюць ужо пяты дзень4

Балгарыя выменяла ў Грэцыі парэшткі свайго сярэднявечнага цара3

На расійскіх сілавікоў у канвойным вагоне на Каўказе напаў наркагандляр, якому пагражала пажыццёвае зняволенне. Яго забілі

У «Мінск-Свеце» з'явяцца вялікі парк і тысячы новых парковачных месцаў5

Расія і ЗША абмяркоўваюць шматмільярдную нафтавую здзелку10

«Калі б я быў следчым КДБ, я б падкрэсліў тое самае». Фядута — пра схаваныя сэнсы «Каласоў пад сярпом тваім», увагу сілавікоў да свайго рукапісу і загадку з трэцяй часткай рамана Караткевіча12

З чаго складаецца кошт кубачка капучына ў мінскай кавярні?6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што цяпер з італьянскімі візамі? Масавыя адмовы? Турфірмы называюць альтэрнатыву1

Што цяпер з італьянскімі візамі? Масавыя адмовы? Турфірмы называюць альтэрнатыву

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць