Здарэнне адбылося сёння паблізу аграгарадка Азярцо Мінскага раёна, паведамляе МНС. Там загарэлася аўтамыйка для грузавых машын.

Скрыншот з відэа
Па папярэдняй інфармацыі, пажар пачаўся з-за абвальвання перакрыцця на паўпрычэп-цыстэрну, які знаходзіцца ўнутры гаража.
На ліквідацыі ўзгарання працавалі 20 адзінак тэхнікі.
У выніку пажару пацярпелі тры чалавекі. Як паведамілі ў Міністэрстве аховы здароўя, стан пацярпелых лекары ацэньваюць як стабільна цяжкі, яны праходзяць лячэнне ў рэанімацыі.
Цяпер чытаюць
Адвакат Аляксандр Данілевіч: Мяне адвялі ў клетку на КПП і зачыталі ўказ для службовага карыстання пра памілаванне па просьбе Міжнароднага алімпійскага камітэта
Каментары