Грамадства

Віляйчук стварае незвычайныя рэчы з эпаксіднай смалы

Віталь Супрановіч жыве ў вёсцы Рабунь, якая знаходзіцца практычна на беразе Вілейскага вадасховішча. Там ён стварае ўнікальныя вырабы ручной працы, выкарыстоўваючы спалучэнне эпаксіднай смалы і дрэва.

Ідэя ўласнай справы прыйшла даўно, але ўвасобіць яе ўдалося толькі пару гадоў таму. Малады чалавек зрабіў уласную майстэрню, дзе праводзіць амаль увесь свой вольны час, піша kraj.by.

Пасля вучобы і службы ў арміі Віталь вырашыў пераехаць у сталіцу, дзе за гады працы ў сферы будаўніцтва ён навучыўся ўсім неабходным навыкам. Але сталічнае жыццё не было прывабным, цягнула ў родныя мясціны, дзе прайшло дзяцінства. Уласнаручна ён адрэстаўраваў бацькоўскі дом і захапіўся мастацкім рамяством, пра што марыў яшчэ з юнацтва.

— Заліваю сталы, гадзіннікі, падносы эпаксіднай смалой. Глядзеў у інтэрнэце працы іншых майстроў, захацелася паспрабаваць таксама самому. Зрабіў першы стол для сябе, потым яшчэ адну працу для дома — вырашыў працягваць, — распавёў Віталь.

Укладанні ў інструменты і матэрыялы на старце былі істотныя. Кошт эпаксіднай смалы досыць высокі. Але і вынік гатовых работ выклікае захапленне. Калі глядзіш на прадметы, узнікае адчуванне, што ў іх прырода застыла ў сваім першапачатковым стане.

— У нас вельмі прыгожыя месцы — бераг вадасховішча, лясы, палі, якія натхняюць на творчасць. Калі гуляю па наваколлі, знаходжу карчакі цікавай формы, міма якой іншы чалавек проста пройдзе міма. А я ў іх бачу матэрыял для будучага вырабу, — працягвае майстар.

Асновай для кожнага стала з'яўляецца слэб-спіл участка ствала дрэва. Распаўсюджаныя пароды дрэва для гэтых мэтаў — дуб, ясень, клён, бяроза.

Затым пачынаецца карпатлівая праца: неабходна падрыхтаваць дрэва, зрабіць апалубку для будучага залівання, прадумаць дэкор.

Якім будзе напаўненне ўнутры — залежыць ад пераваг заказчыка.

Некаторым больш падабаюцца натуральныя элементы: мох, сухацветы, шышкі.

У мужчын больш брутальныя перавагі — бутэлечкі са спіртным, гільзы, камяні. Жанчынам часцей даспадобы нешта маляўнічае, напрыклад, кветкі і сухацветы.

Пасля падрыхтоўкі прадмет заліваецца смалой у некалькі этапаў, і гэта таксама патрабуе часу і цярпення.

Драўняныя недахопы, такія як расколіны і ўзоры, запаўняюцца эпаксіднай смалой розных колераў, што дазваляе ствараць разнастайныя эфекты і тэкстуры.

У канчатковым выглядзе атрымліваюцца прыгожыя прадметы інтэр'еру.

— Дзвюх аднолькавых стальніц або гадзіннікаў не бывае, бо ў прыродзе не бывае двух аднолькавых малюнкаў на дрэве. Я ўвесь час эксперыментую, не баюся спрабаваць новыя камбінацыі ў сваёй працы.

Галоўнае — пачаць і дзейнічаць, бо калі гарыш справай, атрымліваецца найлепшы вынік, — лічыць Віталь.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Гэта такая дробная, агідная помста Рамана». Соф’я Сапега расказала, як яе падманам знялі для перадачы Пратасевіча10

«Гэта такая дробная, агідная помста Рамана». Соф’я Сапега расказала, як яе падманам знялі для перадачы Пратасевіча

Усе навіны →
Усе навіны

Колькі зарабляюць кур'еры на аўто ў дастаўцы «Яндэкс» у Беларусі4

«Страціў сына ў пажары і знік сам». Шукаюць беларуса, які знік амаль 40 гадоў таму3

Трамп заявіў еўрапейскім лідарам і Зяленскаму, што Пуцін імкнецца да міру6

Самая вядомая бегемоціха свету Фіёна памерла, з'еўшы вязаную шапку1

Расія нанесла новы масіраваны ракетны ўдар, у Кіеве пашкоджаныя тры масты1

Каля Канарскіх астравоў навукоўцы скідаюць у мора будаўнічае смецце. Навошта?

Бульбяная вайна паміж ЗША і Японіяй доўжыцца ўжо 76 гадоў. Чаму японцы не здаюцца?5

Еўропа створыць касмічны апарат для прыбірання смецця на арбіце

«Пуцін і Сі нам не сябры». Як на Захадзе рэагуюць на саміт Трампа ў Шэньджэні1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Гэта такая дробная, агідная помста Рамана». Соф’я Сапега расказала, як яе падманам знялі для перадачы Пратасевіча10

«Гэта такая дробная, агідная помста Рамана». Соф’я Сапега расказала, як яе падманам знялі для перадачы Пратасевіча

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць