Грамадства

Тры гады таму айцішнік Андрэй Зельцэр аказаў супраціў сілавікам, якія прыйшлі да яго дахаты

Зельцэр застрэліў гэбіста — адзіны такі выпадак узброенага супраціву за перыяд рэпрэсій. Зельцэра застрэлілі ў адказ. Яго ўдава ад пабачанага і перажытага на допытах звар'яцела. Сотні людзей, якія выказалі абурэнне дзеяннямі сілавікоў, былі арыштаваныя, падданыя катаванням і асуджаныя на працяглыя тэрміны зняволення.

Андрэй Зельцэр. Скрыншот з анлайн-трансляцыі, якую ён вёў са сваёй кватэры, фрагмент якой пазней апублікавалі сілавікі

У 2020—2024 гадах за патрабаванні сумленнага падліку галасоў, пратэст супраць вайны або выступы супраць лукашызму былі арыштаваныя дзясяткі тысяч людзей. І толькі адзін з іх сустрэў сілавікоў, якія прыйшлі яго арыштоўваць, са зброяй у руках. Гэта здарылася 28 верасня 2021 года на вуліцы Якубоўскага ў Мінску.

Дагэтуль няясна, чаму да Зельцэра прыйшлі — з вобшукам ці арыштоўваць. Дзверы да яго ў кватэру выбівалі гэтаксама, як у тысячы іншых кватэр. Але 31-гадовы айцішнік сустрэў брыгаду сілавікоў са стрэльбай у руках. Першым стрэлам ён пацэліў у свайго аднагодка, супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка з пазыўным «Нірвана».

Лукашэнкаўцы апублікавалі відэа штурму кватэры, якое здымалі сілавікі. Кадраў, знятых на тэлефон жонкай Зельцэра, Марыяй Успенскай, яны так і не апублікавалі.

Ператрус у Зельцэра быў адной з тысяч такіх акцый падчас масавых рэпрэсій. Але гэта быў адзіны выпадак, калі ахвяра сустрэла сілавікоў са зброяй у руках.

Гэтая беспрэцэдэнтная падзея выклікала ў беларусаў буру эмоцый, а таксама шмат пытанняў.

Лукашэнкаўская адміністрацыя скарысталіся сітуацыяй, каб правесці кампанію застрашвання. За каментарыі з асуджэннем дзеянняў сілавікоў завялі сотні крымінальных спраў.

Сярод іншых, быў затрыманы журналіст «Камсамольскай праўды» Генадзь Мажэйка — за станоўчы артыкул пра Зельцэра ў дзяцінстве. Тады ж быў заблакаваны сайт kp.by і спыненая дзейнасць беларускай рэдакцыі. 

Андрэя Зельцэра пахавалі на Лясных могілках у мінскім мікрараёне Шабаны. Цела Андрэя прывезлі на могілкі проста з морга, бо ўсім рытуальным залам загадалі адмовіцца праводзіць цырымонію развітання.

Прадпрымальнік і прапаведнік-пратэстант Сергій Мельянец у сваім інтэрв'ю «Нашай Ніве» сярод іншага расказаў, як адбывалася тое пахаванне. Паводле яго слоў, «там было самае сумнае пахаванне, якое я бачыў у жыцці».

Дзмітрыя Федасюка Аляксандр Лукашэнка пасмяротна ўзнагародзіў ордэнам «За асабістую мужнасць». На яго магіле паклалі муляж металічнага шлема. Ці Федасюк яшчэ неяк удзельнічаў у падаўленні пратэстаў супраць фальсіфікацыі выбараў і ў рэпрэсіях пасля 2020-га, невядома.

Магіла Дзмітрыя Федасюка. Фота знойдзена «Нашай Нівай»

Пра Федасюка цяпер прапаганда не асабліва гаворыць. Магчыма, палічылі, што сам напамін пра той выпадак нагадвае, што нехта выбраў супраціў са зброяй у руках.

Рада Беларускай Народнай Рэспублікі ўзнагародзіла Андрэя Зельцэра Медалём Ордэна «Пагоні», нароўні з групай палітычных вязняў і беларускіх байцоў.

Марыі Успенскай, жонцы Андрэя Зельцэра, прысудзілі прымусовае лячэнне. Яна была вызваленая ад крымінальнай адказнасці «за ўчыненыя ёю ў стане непрытомнасці грамадска небяспечныя дзеянні». 

У пары застаўся 10-гадовы сын. Падчас трагедыі хлопчык знаходзіўся ў школе, яго забрала бабуля.

Жанчына, якая сядзела ў адной камеры з Успенскай на Акрэсціна, пазней расказала журналістам: «…прывезлі яе на Акрэсціна без абутку. Бо яшчэ дома, калі пачалі пілаваць дзверы, яна была ў халаце. Спехам надзела наверх штаны і швэдар, але засталася без трусоў. Толькі на Акрэсціна адна з сукамерніц пазычыла ёй шкарпэткі і трусы. Спала Маша пад батарэяй, але тую батарэю не ўключалі, — расказала былая палітзняволеная. — Каб не змерзнуць, яны налівалі гарачую ваду ў вядро і засоўвалі па адной назе кожная. Парылі ногі, надзявалі шкарпэткі і ўтраіх, скруціўшыся абаранкам, спалі», — расказала яе сукамерніца.

Яе сукамерніцы расказвалі, што Марыя цяжка перажывала тое, што адбылося ў яе на вачах.

На пратэсты 2020 года лукашысты адказалі масавымі рэпрэсіямі. Праз затрыманні прайшлі дзясяткі тысяч людзей, сотні тысяч былі вымушаныя пакінуць Беларусь. На сёння праваабаронцы налічваюць каля 1400 палітвязняў

Каментары

Цяпер чытаюць

Расіянка расказвала пра глыбінную моц Лукашэнкі — цяпер яна ў слязах з'язджае з Беларусі18

Расіянка расказвала пра глыбінную моц Лукашэнкі — цяпер яна ў слязах з'язджае з Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп заклікаў жыхароў Тэгерана неадкладна эвакуявацца

У Кіеве пасля расійскага ўдару абрынуўся пад'езд дома: 14 загінулых6

Беларусы ставяць адну зорку дзіцячаму цэнтру, які трапіў у скандал з беларускай мовай13

Нетаньяху выказаўся адносна магчымага забойства вярхоўнага лідара Ірана5

Трамп заявіў, што Пуцін не пачаў бы вайну, каб Расію не выключылі з «Вялікай васьмёркі»12

У Віцебску двухгадовы хлопчык упаў з дзясятага паверха

Паліна з Салігорска набрала 400 балаў на экзаменах. Вось куды яна будзе паступаць8

У Кіраўску брат забіў сястру, хочучы абараніць яе ад мужчын са сваіх галюцынацый

На Заслаўскім замку спрабуюць раскрыць таямніцу падземнага ходу2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расіянка расказвала пра глыбінную моц Лукашэнкі — цяпер яна ў слязах з'язджае з Беларусі18

Расіянка расказвала пра глыбінную моц Лукашэнкі — цяпер яна ў слязах з'язджае з Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць