Грамадства22

У Гомелі кіроўца BMW з дзяржсцягам дрыфтаваў дзеля хайпу

Кампанія аматараў BMW, якая ездзіць па Гомелі з чырвона-зялёнымі сцягамі, зноў трапіла ў поле зроку сілавікоў. Раней у аднаго з кіроўцаў забіралі аўто.

Фота: інстаграм Мікіты Дораха

Гомельскія сілавікі зацікавіліся кіроўцам, які зладзіў дрыфт на BMW на цэнтральнай плошчы. Экстрэмалы апублікавалі відэа ў сацсетках, дзе ролік знайшлі супрацоўнікі ДАІ.

На відэа дрыфтуе BMW з чырвона-зялёным сцягам, устаноўленым у заднім акне. За рулём знаходзіўся 21-гадовы жыхар Брэсцкай вобласці. Наяўнасць дзяржсцяга не выратавала. На кіроўцу склалі некалькі пратаколаў, у тым ліку за стварэнне аварыйнага становішча, рух па ходніках, утойванне рэгістрацыйных знакаў, парушэнне правілаў манеўравання і іншыя. Па паведамленні міліцыі, яму пагражала пазбаўленне правоў на два гады.

Дарэчы, у паведамленні гомельскай міліцыі няма згадкі пра тое, што кіроўца дрыфтаваў са сцягам. Пры гэтым на відэа яго можна разгледзець.

Скрыншот відэа МУС

Аказалася, дрыфтар — удзельнік кампаніі, якая любіць ганяць па гомельскіх вуліцах з чырвона-зялёнымі сцягамі. Пра гэтую кампанію стала вядома летам, ДАІ забрала машыну ў гамяльчаніна Арцёма Карпенкі, які з сябрамі зладзіў гонкі па горадзе са сцягамі, каб «падняць патрыятызм».

Машыну Карпенку неўзабаве вярнулі, і кампанія працягнула ладзіць розныя перфомансы за гранню правілаў дарожнага руху. Адным з іх і стаў Дрыфт на цэнтральнай плошчы.

«Флагшток» даведаўся, што дрыфтара зваць Мікіта Дорах. Акрамя дзяржсцяга ў заднім акне, на яго аўтамабілі ёсць і дзяржаўны герб: ён наляпіў яго на нумар пад сцягам. Перад дрыфтам хлопец, праўда, задні нумар зняў — за гэта на яго склалі асобны пратакол.

Фота: інстаграм Мікіты Дораха

Мяркуючы па запісах у сацсетках, правы ў Дораха ўсё ж такі забралі. Ён апублікаваў фота з аўтамабілем на штрафстаянцы і плануе разыграць BMW сярод падпісчыкаў.

Каментары2

  • Фэйспалм
    02.10.2024
    Маладыя калгасныя лукашысты на дрэўніх БНВ - фу такім быць
  • Ёсік
    02.10.2024
    Чапляйце партрэты пуціна і расейскія сьцягі, хутка гэтая навала прыйдзе ў Беларусь.

Цяпер чытаюць

Усіх студэнтак беларускіх ВНУ абавязалі тэрмінова запоўніць анкету з пазначэннем свайго росту44

Усіх студэнтак беларускіх ВНУ абавязалі тэрмінова запоўніць анкету з пазначэннем свайго росту

Усе навіны →
Усе навіны

Тураўскія каменныя крыжы, якія нібыта прыплылі з Кіева, мабыць, паставілі пры Канстанціне Астрожскім5

У «Мінсктрансе» расказалі, колькі ў Мінску штомесяц ловяць зайцаў5

Рубіа запатрабаваў ад іранскай дэлегацыі неадкладна пакінуць Нью-Ёрк1

«Я пацягнуў за штурвал». Пасажыр рэйса Flydubai распавёў, як яму ўдалося выратаваць самалёт Дубай — Тэль-Авіў1

Жанчына з Тэнэсі выжыла пасля дзвюх смяротных ін'екцый падчас пакарання смерцю і была дастаўлена ў бальніцу6

Свабода дурніц. Як амерыканцы пачалі вырошчваць ягады ў Кітаі, але радаваліся нядоўга7

26 палос мае хіба што самая шырокая аўтастрада свету. Але ад затораў не ратуе

Гомельскага блогера Мелстроя, магчыма, затрымалі на Кіпры на запыт Казахстана3

«Пакуль мы памятаем сваіх, ніхто ў нас іх не скрадзе». Гурневіч растлумачыў, чаму думка Парфёнава пра Шагала нам да «сиреневой луны»26

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Усіх студэнтак беларускіх ВНУ абавязалі тэрмінова запоўніць анкету з пазначэннем свайго росту44

Усіх студэнтак беларускіх ВНУ абавязалі тэрмінова запоўніць анкету з пазначэннем свайго росту

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць