Эканоміка11

Каму па кішэні? Агляд крэдытаў на нерухомасць ад беларускіх банкаў

Попыт на нерухомасць у Беларусі пасля працяглага росту продажаў запаволіўся. Гэта ў тым ліку звязана з падаражэннем крэдытаў. Паглядзелі, што сёння прапануюць айчынныя банкі і колькі трэба зарабляць, каб плаціць па гэтых стаўках дзеля мары ў выглядзе ўласных квадратных метраў.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: сацсеткі

Варта адразу адзначыць, што большасць крэдытаў прапаноўваецца тэрмінам на 20 гадоў з опцыяй крэдытавання да 90% кошту жытла. То-бок, мінімум 10% унёску за будучую жылплошчу трэба накапіць самастойна.

Большасць крэдытаў Беларусбанка прадугледжвае спецыяльныя ўмовы і тычыцца адмысловых дзяржпраграм. Даступная ўсім «Іпатэка Экспрэс» на набыццё жытла прапаноўваецца пад 16% гадавых (12,5% — для грамадзян, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў і для куплі па месцы стаяння ў чарзе).

У Белаграпрамбанка цяпер у наяўнасці чатыры прапановы. Для «простых смяротных» працэнтная стаўка будзе 15,5%. На льготнае дакрэдытаванне ў 12,5% могуць прэтэндаваць грамадзяне з катэгорыі тых, хто можа разлічваць на дзяржаўную падтрымку пры будаўніцтве жытла ў межах указа Лукашэнкі №240 (былыя пракурорскія супрацоўнікі, вайскоўцы, дзеці-сіроты і інш.), а таксама тыя, хто аб’ектыўна мае патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў.

У межах праграмы «Хутка наваселле» ад Белгазпрамбанка можна разлічваць на 12% гадавых цягам першых 180 дзён карыстання крэдытам і на 14,3% надалей. Таннейшы шлях — набываць жытло ў забудоўшчыкаў-партнёраў банка («А100дэвелапмент», «Зялёная гавань» і іншыя): пры такім раскладзе ў першыя 180 дзён стаўка складзе 4,99%, але пасля будзе таксама 14,3%.

Большасць прапаноў Прыёрбанка цяпер са стаўкай 14,5%. Льготныя 12,5% прадугледжаныя на будаванне пад заклад з дзяржаўнай падтрымкай у межах таго ж указа №240.

Тэхнабанк заваблівае беларусаў фармулёўкай: «мы асэнсавана выбіраем для нашых кліентаў самыя выгадныя ўмовы крэдытавання, каб дапамагчы ім рэалізаваць свае мары пра жытло». На сёння ў банка актуальныя дзве прапановы крэдытавання з працэнтнай стаўкай 16,4% тэрмінам на 240 месяцаў. Праўда, для афармлення тут ужо трэба мець на руках мінімум 20% ад цаны будучай нерухомасці.

У Белвэба рыначная стаўка па крэдыце цяпер — 17,71% на набыццё як першаснай нерухомасці, так і жытла «з рук». Тут жа даступнае льготнае крэдытаванне нерухомасці ў рамках Указа №240 (гадавая стаўка — 12,5%). І прывабныя 5,99% у межах партнёрскага крэдытавання (на жаль, толькі на першы год, потым стаўка зноў стане рыначнай).

МТБанк выдае крэдыты на набыццё гатовага жытла ад забудоўшчыка, а таксама на долевае будаўніцтва. Працэнтная стаўка — ад 14% гадавых. Праз год яна пераўтворыцца ўжо ў 15,62%. У банка таксама ёсць нямала партнёрскіх прапаноў — напрыклад, з вядомымі ЖК «Дэпо» і «Новая Баравая». У першыя паўгода-год пры набыцці жытла ў такіх забудоўшчыкаў крэдытная стаўка будзе складаць ад 2,5 да 6%, але потым перакрочыць за 15%.

Асноўная працэнтная стаўка ў Беларускага народнага банка складае 16% гадавых. Банк супрацоўнічае з «А-100», і таму прапаноўвае некалькі гнуткіх праграм іпатэкі — паўплываць на льготы можа сума ўласнага ўнёску.

Банк «Гандлёвы капітал» гатовы фінансаваць не больш за 80% ад кошту маёмасці. Стаўка — 14,5% гадавых.

Хто сабе гэта можа дазволіць?

Відавочна, што ў складчыну, сям'ёй, будзе прасцей. Згодна з апошнімі данымі Белстата за жнівень намінальны сярэдні заробак у Беларусі склаў 2 341 рубель (да выліку падаходнага падатку). З улікам выплаты падаткаў — гэта крыху больш за дзве тысячы рублёў.

Калі падавацца з такім даходам у Беларусбанк на раней згаданы «Экспрэс крэдыт» з 16-працэнтнай стаўкай гадавых, то, згодна з разлікамі іх калькулятара, можна разлічваць на крэдыт у 57 457 рублёў максімум. Пры гэтым штомесяц прыйдзецца плаціць 1006 рублёў (з іх 240 — па асноўнай запазычанасці і 766 — па працэнтах).

Сплачаныя працэнты за 20 гадоў карыстання крэдытам агулам складуць амаль 92 тысячы рублёў.

Скрыншот з разлікамі на калькулятары Беларусбанка

З такім жа даходам у Белаграпрамбанка можна разлічваць на яшчэ меншую суму крэдыту — 29 404 рублі максімум. Пры гэтым банку таксама трэба будзе аддаваць амаль тысячу рублёў у месяц, пакідаючы сабе столькі ж на жыццё.

Скрыншот з разлікамі на калькулятары Белаграпрамбанка

У сталіцы квадрат у новабудоўлях без дзяржпадтрымкі цяпер каштуе ад $1150. Гэта значыць, што кватэра ў 40 квадратаў абыйдзецца мінімум у $46 тысяч, ці амаль у 152 тысячы беларускіх рублёў. Нават калі атрымаць у банка вышэй пралічаныя 57 457 рублёў, то не хапае яшчэ амаль 95 тысяч.

Акрамя таго, мы назіраем, што па выніках жніўня сярэдні заробак не вырас, а ўпаў на 14 рублёў. Усё гэта разам з самім падаражэннем крэдытаў і іх прывязкі да месца рэгістрацыі працягне ўплываць на попыт на нерухомасць.

Каментары1

  • Где мы?
    14.10.2024
    Квартиры покупают, когда есть и виден рост экономики.
    Падение экономики налицо.

Трамп узяў два тыдні, каб вызначыцца адносна Ірана15

Трамп узяў два тыдні, каб вызначыцца адносна Ірана

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі прапануюць забараніць пераходзіць чыгуначныя рэйкі ў навушніках1

Студэнта з Кот д'Івуара публічна судзілі ва ўніверсітэце ў Гродне, яго вышлюць з краіны2

Дураў расказаў, што думае пра Маска, Цукерберга і Альтмана2

Шматдзетную маці, якая працавала ў банку і вяла блог, пасадзілі ў калонію і назвалі тэрарысткай6

Пуцін назваў расійскую атаку на дзевяціпавярховік у Кіеве, падчас якой загінулі 23 чалавекі, ударам па ваенным заводзе1

У Аргенціне выкрылі разведгрупу з Расіі1

Канапацкая прызналася, што гэта яна арганізавала візіт Келага ў Беларусь23

Беларусы, якія хочуць украінскі пашпарт, але не могуць адмовіцца ад грамадзянства Беларусі афіцыйна, змогуць зрабіць гэта дэкларатыўна2

Алексіевіч: Ціханоўская сімпатычная, шмат зрабіла, Латушка і Вячорка разумныя. Але няма адчування трываласці апазіцыі38

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп узяў два тыдні, каб вызначыцца адносна Ірана15

Трамп узяў два тыдні, каб вызначыцца адносна Ірана

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць