Свет77

Уладальнікі ноўтбукаў Asus аказаліся пад пагрозай

Кампанія Microsoft заклікае ўладальнікаў ноўтбукаў Asus не абнаўляць Windows 11, бо пры аднаўленні можа здарыцца «сіні экран смерці», ці, кажучы інакш, крытычны збой у аперацыйных сістэмах. 

Праблема закранае мадэлі Asus лінейкі VivoBook, а менавіта X415KA і X515KA на працэсарах Intel 10 і 11 пакаленняў пры абнаўленні да Windows 11 24H2. Microsoft сумесна з вытворцам працуе над рашэннем гэтай праблемы.

Да ўхілення збою прылады не будуць атрымліваць апавяшчэнні аб даступнасці абнаўлення Windows 11 24H2, а карыстальнікам рэкамендуюць не ўсталёўваць яго ўручную.

Пасля абнаўлення на кампанію пасыпаліся скаргі на завісанне праграм пры выкарыстанні ўбудаванай камеры, збоі пры запуску Voicemeeter, стварэнне невыдаляльнага кэшу абнаўлення аб'ёмам 8,63 гігабайта, недаступнасць інтэрнэту і іншыя праблемы.

Каментары7

  • Так, у мяне Asus
    22.10.2024
    Мой Asus з Windows 11 развучыўся нармальна перазагружацца. Калі проста выключыць, пачакаць і уключыць, то ўсё ок. Таму кожнае абнаўленне, дзе ноўт самастойна перазагружаецца, заканчваецца завісаннем і ўключэннем з трэцяй спробы праз recovery screen. Але ў рэшце рэшт усё ж абнаўленні ставяцца.
  • Чэл
    23.10.2024
    вiнда поўны ацтой
  • Индеец
    23.10.2024
    [Рэд. выдалена]

Усе беларускія банкі пачнуць сачыць за месцазнаходжаннем кліентаў? Альфа-банк ужо папярэдзіў, адмовіцца немагчыма16

Усе беларускія банкі пачнуць сачыць за месцазнаходжаннем кліентаў? Альфа-банк ужо папярэдзіў, адмовіцца немагчыма

Усе навіны →
Усе навіны

Мікола Дзядок выпусціў кнігу пра гродзенскую турму

Украінскія дроны атакавалі Яраслаўль. У Маскве закрывалі аэрапорты2

Праваабаронцы паведамілі пра больш чым 10 ператрусаў у Беларусі, што прайшлі ўчора1

«Я была толькі абалонкай чалавека». Кайлі Міноўг расказала, як у яе другі раз дыягнаставалі рак і як яна не хацела пра гэта расказваць

Гомельскага таксіста асудзілі да калоніі па трох палітычных артыкулах2

У Баранавічах відавочцы выратавалі траіх маленькіх дзяцей падчас пажару ў кватэры1

На Камароўцы сталі прадаваць абрыкосы, а яшчэ шмат кавуноў, клубніц. І куды без маладой бульбы?4

Каля Сафіі ў Полацку паставілі помнік лётчыкам Нічыпарчыку і Куканенку. Але нават не самалёт той мадэлі, на якой яны загінулі, а аэраплан сталінскага часу20

«Белавія» аднавіла палёты ў Туніс

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Усе беларускія банкі пачнуць сачыць за месцазнаходжаннем кліентаў? Альфа-банк ужо папярэдзіў, адмовіцца немагчыма16

Усе беларускія банкі пачнуць сачыць за месцазнаходжаннем кліентаў? Альфа-банк ужо папярэдзіў, адмовіцца немагчыма

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць