Здароўе11

Вучоныя папярэджваюць, што наш розум не павінен прачынацца ўначы

Навукоўцы тлумачаць, чаму ўначы часцей узнікаюць негатыўныя думкі і небяспечныя ідэі, што павялічвае схільнасць да імпульсіўных і рызыкоўных дзеянняў.

insomnia бяссоніца бессоница

Уначы навакольны свет можа здавацца значна больш змрочным і негатыўныя думкі лёгка пранікаюць у свядомасць. Часта ў гэты час людзі адчуваюць цягу да шкодных звычак, такіх, як курэнне або пераяданне. Існуе шэраг даследаванняў, якія пацвярджаюць, што ўначы мозг працуе інакш. Пасля поўначы негатыўныя эмоцыі прыцягваюць больш увагі, рызыкоўныя ідэі становяцца больш прывабнымі, а здольнасць стрымліваць імпульсы аслабляецца.

Як піша Science Alert, некаторыя навукоўцы звязваюць гэтыя змены з цыркаднымі рытмамі — натуральным 24-гадзінным цыклам актыўнасці арганізма. Група даследчыкаў на чале з неўролагам Элізабэт Клерман з Гарвардскага ўніверсітэта прапанавала гіпотэзу пад назвай «Розум пасля паўночы» (Mind After Midnight), якая тлумачыць, як мозг і цела чалавека падпарадкоўваюцца пэўным цыклам паводзін і эмоцый у залежнасці ад часу сутак. Удзень мозг і цела актыўныя, а ўначы — наладжаныя на сон.

Аўтары гіпотэзы тлумачаць гэтыя змены эвалюцыйнымі прычынамі. У старажытныя часы людзям патрабавалася павышаная ўвага да патэнцыйных пагроз уначы, калі яны былі больш уразлівымі. Гэтая гатоўнасць да небяспекі захавалася і ў сучасным свеце, хаця цяпер яна звязана хутчэй з псіхалагічным станам, які можа прывесці да негатыўных наступстваў для здароўя. У сучаснага чалавека ўначы ўзмацняецца ўвага да негатыўных думак і небяспечных ідэй, што павялічвае схільнасць да імпульсіўных і рызыкоўных дзеянняў.

Аўтары гіпотэзы «Розум пасля паўночы» прыводзяць два прыклады для ілюстрацыі сваіх высноў. Першы — нарказалежны, які днём паспяхова змагаецца з цягай да гераіну, але ўначы паддаецца спакусе. Другі — студэнт, які пакутуе на бяссонніцу. Уначы яго негатыўныя эмоцыі ўзмацняюцца, што прыводзіць да адчаю і адчування адзіноты, павялічваючы рызыку суіцыдальных думак.

Абодва прыклады паказваюць, як ноч уплывае на людзей, зніжаючы іх здольнасць супрацьстаяць негатыўным думкам і дзеянням, што робіць іх уразлівымі для прыняцця небяспечных рашэнняў.

Гэта пацвярджаецца вынікамі навуковых даследаванняў. Напрыклад, даследаванне 2020 года паказала сувязь паміж начной бяссонніцай і павышанай рызыкай суіцыду, што звязана з парушэннем цыркадных рытмаў. Аўтары іншага даследавання сцвярджаюць, што рызыка суіцыду паміж поўначчу і шостай гадзінай раніцы ўтрая вышэйшая, чым у іншы час сутак. Гэта падкрэслівае, што ноч можа быць асабліва небяспечнай для людзей з дэпрэсіяй або псіхічнымі расстройствамі.

Больш за тое, даследаванні паказваюць, што ўжыванне небяспечных рэчываў таксама часцей адбываецца ўначы. У даследаванні, праведзеным у Бразіліі, было выяўлена, што рызыка перадазіроўкі апіоідамі ўначы павялічваецца ў 4,7 разу ў параўнанні з дзённым часам.

Па словах аўтараў гіпотэзы, некаторыя з гэтых мадэляў паводзін можна звязаць з недахопам сну, які зніжае кагнітыўныя функцыі, павялічвае імпульсіўнасць і аслабляе самакантроль.

Аднак даследчыкі мяркуюць, што справа не толькі ў знешніх фактарах. Значную ролю адыгрываюць змены ў функцыянаванні мозгу, якія адбываюцца ўначы. Гэтыя неўралагічныя змены ўключаюць узмацненне рэакцый на негатыўныя стымулы і зніжэнне тармажэння, што робіць чалавека больш схільным да небяспечных дзеянняў і негатыўных думак у начны час.

Па словах аўтараў гіпотэзы, пакуль што няма даследаванняў, прысвечаных вывучэнню таго, як парушэнне сну і цыркадных рытмаў уплывае на здольнасць прымаць рашэнні і матывацыю чалавека. Асаблівую ўвагу варта надаць тым, хто працуе па нестандартным графіку, напрыклад, пілотам і дактарам.

Каментары1

  • Жвір
    03.11.2024
    Цалкам пацьвяржаю, уласным жыцьцём. Усё так і ёсьць. Думаць увогуле шкодна, а думаць уначы - небясьпечна. Празь што людзі й кажуць, маўляў, раніца за вечар мудрэйшая. Дзень прайшоў, старонку перагарнулі, а раніцою пачалі жыцьцё з чыстага аркуша. Галоўнае кляксаў не рабіць ды плямаў розных, а калі зрабілі, дык лепш не панікаваць, паўздыхаць ды далей.

Цяпер чытаюць

«Стаяць на сваім, кожны наколькі можа!» Вялікая гутарка з Наталляй Дулінай пра гопнікаў з ГУБАЗіКа, Калеснікаву і што там у каго ў калоніі8

«Стаяць на сваім, кожны наколькі можа!» Вялікая гутарка з Наталляй Дулінай пра гопнікаў з ГУБАЗіКа, Калеснікаву і што там у каго ў калоніі

Усе навіны →
Усе навіны

Іран раніцай атакаваў Ізраіль найноўшымі балістычнымі ракетамі3

Міністра культуры Чарнецкага завезлі ў івацэвіцкую калонію і паказалі спектакль8

Несуцяшальны прагноз надвор'я на канец чэрвеня3

Пад акупаваным Такмакам палае расійскі эшалон з цыстэрнамі

Стала вядома імя яшчэ аднаго палітвязня са спіса Келага4

Дасведчанага аўдытара пасадзілі за палітыку і дадалі ў спіс «тэрарыстаў»4

Трамп запосціў фота Святланы і Сяргея Ціханоўскіх26

Пракоп'еў: У Ціханоўскага ёсць амаль усё, апроч разумных дарадцаў. Прапаную сваю дапамогу33

Вызвалены палітвязень Балахонаў: Бабарыка ўвесь час на ШІЗА і ПКТ3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Стаяць на сваім, кожны наколькі можа!» Вялікая гутарка з Наталляй Дулінай пра гопнікаў з ГУБАЗіКа, Калеснікаву і што там у каго ў калоніі8

«Стаяць на сваім, кожны наколькі можа!» Вялікая гутарка з Наталляй Дулінай пра гопнікаў з ГУБАЗіКа, Калеснікаву і што там у каго ў калоніі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць