Грамадства2424

Ніна Багінская прайшла з плакатам «БНФ» па цэнтры Мінска

Вядомая грамадская актывістка можа ў хуткім часе паўстаць перад судом.

Фота: «Белсат»

Увечары 19 кастрычніка на вуліцу Казлова ў Менску Ніна Багінская выйшла з плакатам з надпісам «БНФ», піша «Белсат».

Менавіта ў той дзень 36 гадоў таму быў створаны аргкамітэт Беларускага народнага фронту.

Спадарыня Багінская мела намер дайсці да будынку, на першым паверсе якога некалькі гадоў запар месцілася Управа партыі БНФ — самай масавай партыі канца 80-х і пачатку 2000-х гадоў. Актывістка хацела нагадаць грамадству, што менавіта з Беларускага народнага фронту пачаўся сучасны апазіцыйны рух у Беларусі. Некалькі гадоў запар у офісе партыі і на вуліцы каля яго штодня збіраліся людзі самых розных прафесій, каб абмеркаваць падзеі, падрыхтаваць правядзенне акцый ці папросту набыць газеты, часопісы або кнігі.

Сілавікі затрымалі Ніну Багінскую на рагу праспекта Незалежнасці і вуліцы Казлова. Жанчыну прывезлі ва Упраўленне ўнутраных спраў Савецкага раёна сталіцы.

Там міліцыянт адзеў ёй кайданкі, прычым рукі завярнуў за спіну, як небяспечнай злачынцы. Ніна Багінская мае праблемы з плячом і яна папрасіла, каб, калі ўжо міліцыянты бачаць такую неабходнасць, то хаця б далі магчымасць трымаць рукі спераду. Але тыя праігнаравалі ўзрост жанчыны і яе фізічны стан. Спадарыня Багінская адмовілася чытаць і падпісваць пратакол. Яе трымалі ў РУУС у кайданках амаль тры гадзіны і адпусцілі да суду толькі каля 10-й вечара.

Дата суду пакуль невядомая. Практыка апошніх трох гадоў сведчыць аб тым, што звычайна позвы міліцыянты не дасылаюць поштай, а затрымліваюць людзей дома ці на працы.

Хутчэй за ўсё Ніну Багінскую могуць пакараць чарговым штрафам. Жанчына ўдзельнічае ў акцыях апазіцыі з 1988 года з вялікім нацыянальным сцягам. Яна стала адным з сімвалаў мірных пратэстаў Беларусі. Яе штрафавалі столькі разоў, што сума штрафаў перавышае як мінімум 20 тысяч даляраў.

Каментары24

  • respect
    29.10.2024
    Яна, вядома, як сімвал мужнасці. Чаму не абураюцца пазнякоўцы, што яна парушыла загад іх куміра-не падымаць галовы?
  • Так
    29.10.2024
    Смелая жанчына, такіх мала, павага!
  • Так
    29.10.2024
    Язэп, што за аксюмаран "Савецкія гестапаўцы"? Аналагам у нацыстаў у Нямеччыне было гестапа, а ў саветаў камуністаў было НКУС. Так што можна было напісаць "чэкісты".

    Ну хіба, што далей савеччына не выклікае ў беларусаў дрэнных асацыяцыі і трэба на руска-савецкі лад нешта пра "фашистов" дапісаць? Сімвалічна, што якраз чарговая гадавіна г.зв. Ночы расстраляных паэтаў - аднаго са шматлікіх САВЕЦКІХ КАМУНІСТЫЧНЫХ ЗЛАЧЫНСТВАЎ. А лукашэнкаўская Беларусь - гэта працяг той савецкай Беларусі.

Цяпер чытаюць

Арыштаваны міністр прыродных рэсурсаў выбраў «стратэгію Брыло»6

Арыштаваны міністр прыродных рэсурсаў выбраў «стратэгію Брыло»

Усе навіны →
Усе навіны

Расіяне другі раз за дзень атакавалі цэнтр Кіева, трапілі ў медцэнтр1

Сталі вядомыя падрабязнасці пра маштабны пажар на сталічным паркінгу

Украіна пашкодзіла пяць цэхаў на заводзе па вытворчасці кампанентаў для «Арэшніка» і іншых ракет2

У Мінску на месцы былога аўтацэнтра Audi і Porsche будуць прадаваць Geely5

У Оршы на старым месцы малююць новы мурал з Караткевічам ФОТАФАКТ

Раптоўна памёр 43‑гадовы камандзір узвода мінскага АМАПа51

У Мазыры запусцяць транспарт з поўным аўтапілотам

Кніга Насты Рагатко выйшла па-беларуску22

У Мінску забаранілі яшчэ адзін культурніцкі праект2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны міністр прыродных рэсурсаў выбраў «стратэгію Брыло»6

Арыштаваны міністр прыродных рэсурсаў выбраў «стратэгію Брыло»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць