Свет1515

Ціханоўская: Берлінская сцяна рухнула дзякуючы мужнасці простых людзей — і такім жа чынам упадуць сцены прыгнёту ў Беларусі

Дэмакратычная лідарка Беларусі ўзяла ўдзел у адзначэнні 35-й гадавіны падзення Берлінскай сцяны.

Святлана Ціханоўская далучылася да палітыкаў, актывістаў і грамадзянскіх дзеячаў, якія сабраліся, каб ушанаваць гэтую знамянальную падзею, якая падкрэслівае важнасць барацьбы за свабоду і дэмакратыю. Урачыстасць праходзіла пад дэвізам «Адстойвайце свабоду!» Пра гэта паведамляе яе прэс-служба.

Святлана Ціханоўская перамалёўвае частку Берлінскай сцяны. Фота: прэс-служба Святланы Ціханоўскай 

Берлінская сцяна, якая падзяляла не толькі горад, але і лёсы тысячаў людзей, сёння стала сімвалам перамогі над дыктатурай — і натхненнем для новых пакаленняў, якія змагаюцца за свабодны і справядлівы свет.

«Для беларусаў Берлінская сцяна мае вельмі важнае сімвалічнае значэнне. Як паказала падзенне Берлінскай сцяны, змены могуць прыйсці тады, калі іх ніхто не чакае, і мы павінны быць да іх гатовыя. Мы працягнем змагацца за тое, каб наблізіць гэтыя змены.

Берлінская сцяна рухнула дзякуючы мужнасці простых людзей — і такім жа чынам упадуць сцены прыгнёту ў Беларусі. Кожны акт непадпарадкавання — малы ці вялікі — набліжае нас на адзін крок. Разам мы разбурым усе сцены, якія аддзяляюць нас ад вольнай і дэмакратычнай будучыні», — заявіла Святлана Ціханоўская.

Франак Вячорка перамалёўвае частку Берлінскай сцяны. Фота: прэс-служба Святланы Ціханоўскай 

Найбольш эмацыйным момантам урачыстасці стала цырымонія рэстаўрацыі і перафарбоўкі часткі сцяны. Гэтая акцыя — сімвал абнаўлення і пераасэнсавання каштоўнасцяў свабоды ды адзінства, якія сталі магчымымі пасля падзення Берлінскай сцяны.

Урачыстыя мерапрыемствы з нагоды 35-годдзя падзення Берлінскай сцяны ў суботу, 9 лістапада, прайшлі ў сталіцы Германіі з удзелам прэзідэнта ФРГ Франка-Вальтэра Штайнмаера, моладзі з шэрагу еўрапейскіх краін, а таксама прадстаўнікоў міжнародных рухаў і арганізацый, якія выступаюць у абарону розных правоў і свабод, у тым ліку з Ірана, Беларусі, Грузіі, Ганконга і Кубы.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары15

  • Acab
    09.11.2024
    Мы сацыялістычная апазыцыя эміграцыі ненасьвяткуемся новым і новым парканам на мяжы бсср з санацыямі 2.0 і іншымі сацыялістычнымі наўседзіямі. Ту чаго, спадарыня Дэмакратычная Лідарка, крый Божа, як бы агароджа вакол зоны, пабудаваная вольным эўрасэсэсэрам ляснула
  • Грэнак Пячонка
    09.11.2024
    Не лідарка, а Прэзідэнт-элект! Колькі можна ўжо казаць 4 гады?
  • .
    09.11.2024
    Светлана Георгиевна, у простых людей кредиты, им завтра на работу и жена не пускает. К чему стадам дары свободы...

Цяпер чытаюць

Маладую беларуску пратрымалі ў расійскім СІЗА амаль 4 гады і апраўдалі. А кампенсацыю далі такую, нібыта ў твар плюнулі5

Маладую беларуску пратрымалі ў расійскім СІЗА амаль 4 гады і апраўдалі. А кампенсацыю далі такую, нібыта ў твар плюнулі

Усе навіны →
Усе навіны

18‑гадовы сын Рамзана Кадырава Адам атрымаў званне Героя Чачні. Другі раз8

27‑гадовая беларуска без дзяцей ідзе на стэрылізацыю — і вось чаму ёй можна20

Купалаўскі тэатр прэзентуе спектакль «Чорны замак Альшанскі»1

Індыя закупіла беларускія ўдарныя дроны-камікадзэ4

Камандуючы войскамі ЗША ў Еўропе заявіў, што Пуцін не шукае вайны з НАТА4

«Павісла на гэтых жалязяках». Мінчанцы турнікетам зламала нагу ў метро26

41‑гадовую жанчыну з Бабруйска асудзілі па палітычнай справе. Да яе чапляліся яшчэ ў 2020‑м

У Мінску зараз +13°С, а ў Касцюковічах амаль +30°С2

Алёна Свірыдава скараціла колькасць выступленняў з-за хранічнага захворвання7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Маладую беларуску пратрымалі ў расійскім СІЗА амаль 4 гады і апраўдалі. А кампенсацыю далі такую, нібыта ў твар плюнулі5

Маладую беларуску пратрымалі ў расійскім СІЗА амаль 4 гады і апраўдалі. А кампенсацыю далі такую, нібыта ў твар плюнулі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць