Свет55

У Татарстане асуджаная дзяячка руху за незалежнасць

У Татарстане на год пазбаўлення волі ўмоўна асуджаная вядомая дзяячка татарскага руху за незалежнасць 59-гадовая Фаўзія Байрамава.
Байрамава прызнаная вінаватай ў здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч. 1 арт. 282 КК (узбуджэнне нянавісці альбо варожасці, а таксама прыніжэнне чалавечай годнасці).

У чым жа злачынства? 20 снежня 2008 году ў горадзе Набярэжныя Чалны адбылася паседжанне пашыранай сесіі грамадскай арганізацыі Рэспублікі Татарстан «Мілі Меджліс татарскага народа», на якім былі прынятыя зварот да сусветнай супольнасці аб прызнанні дзяржаўнага суверэнітэту Рэспублікі Татарстан і рэзалюцыя пра дзяржаўны суверэнітэт Татарстану. Пазней, як выявіла расейская пракуратура, пазначаныя матэрыялы «на просьбу абвінавачванай» былі змешчаныя ў інтэрнэце.

Татары — самая шматлікая нацыянальная меншасць у Расіі. Масква стрымлівае працэсы ўмацавання іх нацыянальнай ідэнтычнасці.
Гэтак, было адмененае рашэнне аб пераводзе татарскай пісьмовасці з кірыліцы на лацінку, прынятае парламентам Татарстана. Таксама суды Расіі адмовілі татарскім сем'ям у іх пазовах аб праве для дзяцей здаваць цэнтралізаванае тэставанне на татарскай мове.

Байрамава, вядомая не толькі як грамадская дзяячка, а таксама як пісьменніца, узяла сябе адказнасць за з'езд у Набярэжных Чалнах. Варта адзначыць, што той з'езд сфармаваў урад незалежнага Татарстана ў выгнанні. Узначальвае гэты ўрад Віль Мірзаянаў, які перабывае на эміграцыі ў ЗША.

Падрасейскі ўрад Татарстана на чале з Мінцімерам Шайміевым стаяў на пазіцыях супрацоўніцтва з Масквой. Сёлета замест Шайміева новым кіраўніком рэспублікі Крэмль прызначыў блізкага да яго па поглядах прэм'ера Рустама Мініханава.

Каментары5

Цяпер чытаюць

Лукашэнка нервова пракаментаваў візіт Ціханоўскай у Кіеў45

Лукашэнка нервова пракаментаваў візіт Ціханоўскай у Кіеў

Усе навіны →
Усе навіны

«Адгукнуўся на 95% аб'яў — і ўсе адмовілі». Расіяніну не хочуць здаваць кватэру ў Гродне20

«Міленькія, але каб мамачку не сустрэць». У Магілёве заўважылі дзікіх парасят2

У Ваўкавыску прыгатавалі самую вялікую піцу ў Беларусі ФОТАФАКТ2

Міністр абароны ЗША: Мы хочам, каб Украіна магла абараніць сябе4

На фронце ва Украіне выпрабавалі чалавекападобных робатаў11

У Старых Дарогах над ракой паставілі скульптуры Вадзяніка і Русалкі ФОТАФАКТ5

Каля 200 літоўскіх фур яшчэ застаюцца ў Беларусі. Магчыма, іх і не забяруць4

Амбасада Германіі заявіла пра намер скараціць час чакання шэнгенскіх віз4

Украіна першай у свеце запусціла «прыватную СПА»: хто яе прыдумаў, хто ўдзельнічае і ці эфектыўна гэта

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка нервова пракаментаваў візіт Ціханоўскай у Кіеў45

Лукашэнка нервова пракаментаваў візіт Ціханоўскай у Кіеў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць