Вайна1616

Украінцаў спыталі: перамовы з магчымай стратай тэрыторый ці вайна да перамогі? Вынікі свежага апытання

Пасля больш чым двух гадоў канфлікту ўкраінцы ўсё больш стамляюцца ад вайны з Расіяй.

Дзіця на арэлях каля дома, пашкоджанага ракетай. Другі дзень вайны, 25 лютага 2022 года, Кіеў. Фота: Pierre Crom / Getty Images

Паводле апошніх апытанняў Gallup ва Украіне, праведзеных у жніўні і кастрычніку 2024 года, у сярэднім 52% украінцаў хацелі б, каб іх краіна як мага хутчэй дамовілася аб спыненні вайны.

Амаль 38% лічаць, што Украіна павінна працягваць ваяваць да перамогі. 

У інстытуце Gallup адзначаюць, што цяперашняя сітуацыя кардынальна адрозніваецца ад 2022 года, калі апытанне, праведзенае праз некалькі месяцаў пасля пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расіі, паказала, што ўкраінцы настроены рашуча: 

73% аддавалі перавагу барацьбе да перамогі.

У 2023 годзе падтрымка баявых дзеянняў да самай перамогі знізілася, але 63% украінцаў выказаліся за працяг барацьбы, а за мір шляхам перамоў — 27%.

Стомленасць узмацнілася ў гэтым годзе, і падтрымка найхутчэйшага пераходу да міру праз перамовы вырасла да 52%, упершыню дасягнуўшы большасці.

Значная частка сярод тых, хто выступае за найхутчэйшае завяршэнне вайны, лічыць, што Украіна павінна быць гатова саступіць частку тэрыторыі ў абмен на мір.

«Больш за палову гэтай групы (52%) згодныя з тым, што Украіна павінна быць адкрытай да пэўных тэрытарыяльных саступак як часткі мірнага пагаднення для спынення вайны, тады як 38% не згодныя з гэтым, а яшчэ 10% не ведаюць. Gallup не ставіў больш дэталёвых пытанняў аб узроўні тэрытарыяльных уступак, на якія былі б гатовы пайсці людзі», — гаворыцца ў паведамленні Gallup.

Каментары16

  • Лол
    20.11.2024
    Гэта аўтары апытанняў, па якіх Харыс выйгравала выбары ў Штатах ?
  • барадзед
    20.11.2024
    52% ад 52% = 27%
    гэта тыя хто хоча аддаць тэрыторыі
    прыкладна як ябацяк у рб
    крыху больш чым сепараў ў Адэсе ці Харкаве
    нічога новага ў гэтых рэзультатах не бачу
  • Давай поўную карціну
    20.11.2024
    Да такіх апытанняў варта дадаваць іншыя лічбы: 6 млн украінцаў не сталі на вайсковы ўлік (палова ваенаабавязаных). 100-150 тысяч СЗЧ і дэзертырства, 100 тыс ухілянтаў, якія бегаюць ад павестак.

Цяпер чытаюць

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж21

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж

Усе навіны →
Усе навіны

Netflix анансаваў новы серыял з сусвету «Брыджэртонаў»

Беларус закрыў свой бізнэс і цяпер аднаўляе свіран у былым маёнтку Незабытоўскіх5

У Кіеве ўчора з-за расійскіх атак спынялася праца метро, былі праблемы з вадой і электрычнасцю

Расстрэл стралка з Форт-Худа ў ЗША будуць трансляваць у жывым эфіры15

Калі насамрэч людзі адкрылі Амерыку? Адказ знайшлі ў старажытнай ДНК3

Вынеслі прысуд вінаватым у смерці ў М'янме беларускі Веры Краўцовай

Пасля 14‑ці гадоў працы ў цэнтры Мінска закрываецца бар «Бяссонніца»

Беларусь на 27‑м месцы ў Еўропе па кошце найдаражэйшай кампаніі ў краіне2

Трамп: ЗША не будуць атакаваць Іран да выбараў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж21

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць