Грамадства66

У Брэсце чыноўнікі паспрабавалі перабіць рэкорд БРСМ па колькасці дзяржсцягоў на квадратны метр ВІДЭА

У флэшмобе паўдзельнічаў нават кіраўнік аблвыканкама.

У Брэсце чыноўнікі і члены БРСМ паўдзельнічалі ў флэшмобе на тэму «У Беларусі можа быць толькі адзін сцяг». Яго запусцілі пасля матчу мінскага «Дынама» ў Варшаве, на які прыйшла Таццяна з чырвона-зялёным сцягам.

Матч прайшоў яшчэ 7 лістапада, жарсці з тых часоў улягліся. Але ў Брэсце, падобна, вырашылі дзейнічаць паводле прынцыпу «лепш пазней, чым ніколі» і, як той казаў, узяць колькасцю.

@segenykbrsmbrest #брест #1регион #беларусь #глобальныерекомендации #сегенюк #губернатор #пархомчик #забеларусь #флаг #этонашфлаг ♬ оригинальный звук - SEGENYKBRSMBREST

Для флэшмобу некалькі дзясяткаў людзей сабраліся ў актавай зале, кожны ўзяў з сабой па сцягу. У першым шэрагу стаяў і кіраўнік Брэсцкага аблвыканкама Пятро Пархомчык.

Падобна на тое, што берасцейцы вырашылі паспаборнічаць з БРСМ за рэкорд па колькасці сцягоў у памяшканні. Але наўрад ці тое дасягненне ўдалося перабіць: усё ж на сходзе лукашэнкаўскай моладзевай арганізацыі з нагоды вылучэння кандыдатаў на УНС людзей, як і сцягоў, візуальна было крыху больш.

Каментары6

  • папіццот?
    21.11.2024
    Вакансия Раскройщик в компании ЭНЭН. Зарплата: от 1000 Br. Минск

    шыюць-рэжуць флагі
  • Цім
    21.11.2024
    Выглядае як масавы псіхоз. А на самой справе гэта службовае ці кар'ернае лізаблюдства.
  • дочка Максима Дизайнера
    21.11.2024
    невінаватая я) тату шкада было.. першыя гады перабудовы.. а яму далі заданне на працы даць заданне жанчынам за адну ноч 200 флагаў пашыць.. жанчыны на працы яму ветліва адмовілі, а дома маці аблажыла 33-павярховым матам - паслала тым больш. кароч. але ж была я - папялушка.. гадоў 12 мне тады было.. і я ўсю ноч (не спала) перад заняткамі ў школе страчыла гэтыя клятыя чырвоныя флагі.. і што вы думаеце? выканала стаханаўка малалетняя сверхзадачу. не спамшы. во дура-то. я потым, калі пералічыла гэта ўсё ў кіламетры (колькі кіламетраў я там настрачыла).. прычым бясплатна.. сама ледзь не афігела

Цяпер чытаюць

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў15

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

«На ракеце». Зяленскі рэзка адказаў расійскім журналістам17

У Беларусі можна цалкам законна прадаваць і купляць кватэры і машыны за даляры. Вось як гэта зрабіць7

«Усе мамкі, не разбіраючыся, супраць». Ціханоўскі падзякаваў мужчынам за непублічную падтрымку94

Пачобут у ЗША сустрэўся з Коўлам ФОТАФАКТ2

Сі Дзіньпін прыбыў у ЗША з трохдзённым візітам, Трамп асабіста сустрэў яго ў аэрапорце5

Навукоўцы знайшлі пах, які прымушае людзей больш траціць у сэканд-хэндах

Навукоўцы высветлілі, дзе на Зямлі найбольшыя шанцы перажыць глабальную катастрофу4

«Ён выбраў мяне сам». У Гомелі 19‑гадовая дзяўчына збірае грошы на ўласнага каня5

Беларус пасадзіў занадта шмат бульбы. Каб яна не прапала, давялося кідаць кліч у сацсетках3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў15

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць