Свет22

ЗША рассакрэцілі даклад аб палітычных забойствах і замахах, якія адбываліся на загад Пуціна

Справаздача амерыканскіх спецслужбаў аналізуе выкарыстанне Расіяй палітычных забойстваў у якасці дзяржаўнай палітыкі з самага пачатку прэзідэнцтва Уладзіміра Пуціна. 

Маскі з выявай Уладзіміра Пуціна (справа), Яўгена Прыгожына (па цэнтры) і Рамзана Кадырава (злева). Фота: AP

Офіс дырэктара Нацыянальнай разведкі ЗША раскрыў змест канфідэнцыйнага дакладу ад 2016 года, у якім ацэньваецца, наколькі шырока расійскія спецслужбы выкарыстоўваюць практыку палітычных забойстваў за мяжой. У справаздачы пералічаныя забойствы, якія, па ацэнцы разведкі ЗША, маглі быць здзейсненыя расійскімі спецслужбамі за мяжой у перыяд з 1 студзеня 2000 года па ліпень 2016-га.

Дакумент быў апублікаваны ў рамках амерыканскага закона аб свабодзе інфармацыі. Пры гэтым частка інфармацыі ўсё яшчэ лічыцца сакрэтнай, таму дакумент быў апублікаваны з частковай цэнзурай у выглядзе чорных ліній у некалькіх частках тэксту.

Першым палітычным забойствам за мяжой, паводле дакладу, называецца падрыў у Катары аўтамабіля Зелімхана Яндарбіева, былога лідара Ічкерыі. Сярод іншых выпадкаў, якія звязваюцца з Крамлём, вылучаюцца атручэнні былога афіцэра ФСБ Аляксандра Літвіненкі (Лондан, 2006 год) і расійскага бізнэсмена Аляксандра Перапялічнага (таксама ў Вялікабрытаніі, 2012 год).

Пад пагрозай пераследу таксама знаходзяцца палітычныя і апазіцыйныя лідары ў былых савецкіх рэспубліках, лічыцца ў дакладзе разведкі ЗША. Напрыклад, выпадак з былым прэзідэнтам Украіны Віктарам Юшчанка, які перажыў атручэнне ў 2004 годзе, разглядаецца амерыканскімі спецслужбамі ў якасці адной з расійскіх аперацый на загад Пуціна.

Нелаяльныя Крамлю сепаратысты на ўсходзе Украіны таксама станавіліся мішэнню Пуціна, адзначаецца ў дакуменце. У якасці прыкладу прыводзіцца забойства так званага «міністра абароны ЛНР» Аляксандра Бяднова (пазыўны «Бэтмэн») у 2015 годзе.

Згодна з ацэнкамі амерыканскай разведкі, Пуцін, хутчэй за ўсё, асабіста санкцыянуе забойствы высокапастаўленых асоб за мяжой. Аўтары даклада спасылаюцца на высновы афіцыйнага расследавання атручэння Літвіненкі.

Акрамя таго, у дакладзе сказана, што Пуцін дазволіў кіраўніку Чачні Рамзану Кадыраву праводзіць забойствы ўраджэнцаў Чачні за мяжой. Звычайна такія забойствы ў выкананні кадыраўцаў суправаджаюцца стралянінай, у той час як расійскія спецслужбы выкарыстоўваюць больш складаныя метады, уключаючы атручэнні (часта) і дыстанцыйныя выбухі (рэдка), падкрэсліваецца ў справаздачы.

«Мы ацэньваем, што Расія валодае магчымасцямі для ліквідацыі апанентаў з выкарыстаннем хімічных і біялагічных рэчываў, заснаванымі на даўніх распрацоўках савецкага перыяду. Гэтыя намаганні даюць Крамлю шырокі спектр інструментаў для ажыццяўлення такіх аперацый. 

Масква актыўна адсочвае дысідэнтаў і перабежчыкаў за мяжой, асабліва тых, хто, паводле меркавання Крамля, уяўляе пагрозу для яго інтарэсаў», — падагульняе даклад разведка ЗША.

Каментары2

  • Мы и так знаем
    23.11.2024
    Это и так ясно, что заказчик всего этого -путин
  • 1
    23.11.2024
    С путиным необходимо встретиться, например Трампу, в одной из европейских стран, либо ещё где-то в мире, и "пригласить" проследовать с работниками полиции для выяснения обстоятельств массового похищения украинских детей.

Цяпер чытаюць

Фільм «Класная»: паглядзелі яго, каб зразумець, якімі «яны» хочуць бачыць «нас»29

Фільм «Класная»: паглядзелі яго, каб зразумець, якімі «яны» хочуць бачыць «нас»

Усе навіны →
Усе навіны

Туск у Капенгагене заклікаў еўрапейскіх лідараў усвядоміць, што вайна ўжо ідзе6

Ілан Маск анансаваў стварэнне канкурэнта Вікіпедыі6

Па Новай Баравой ходзіць мужчына, які пастаянна мяняе абліччы. Хто ён такі?9

Пуцін расказаў, колькі зарабляе Расія на продажы ЗША ўрану6

Чатырохгадовая беларуска са спісу Forbes «30 да 30» зрабіла агляд беларускіх страў і ў чарговы раз скарыла інстаграм6

Пуцін запэўніваў Еўропу, што слабасць недапушчальная12

Mark Formelle пачаў выпускаць адзенне для немаўлят

Мінскае мора пазелянела. Гэта небяспечна?3

Зяленскі: Пасля маёй сустрэчы з Трампам у нас можа з'явіцца нешта большае2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Фільм «Класная»: паглядзелі яго, каб зразумець, якімі «яны» хочуць бачыць «нас»29

Фільм «Класная»: паглядзелі яго, каб зразумець, якімі «яны» хочуць бачыць «нас»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць