Усяго патроху

У беларускіх лясах пайшлі зімовыя апенькі. Якія яшчэ грыбы не спужаліся першых снегападаў?

Першыя снегапады зусім не спалохалі заядлых беларускіх грыбнікоў, а начныя замаразкі не прымусілі ўсіх схаваць нажы і кошыкі да вясны. Тыя, хто ўпарта не хоча закрываць грыбны сезон і пры першай жа магчымасці зрываецца ў лес, як паказваюць фотасправаздачы ў тэматычных чатах і суполках, атрымліваюць заслужаную ўзнагароду. Днямі ў сацсетках з'явіліся здымкі першых у гэтым сезоне зімовых апенек, піша Telegraf.news.

Фатаграфіяй цэлай сям'і ярка-аранжавых грыбоў, якія абляпілі вербавы пень, раніцай 23 лістапада падзялілася ў суполцы «ВКонтакте» «Грибы: Грибные войска Беларуси» Нэлі Яловік з Мінска.

У тэматычным тэлеграм-канале беларускіх грыбнікоў удзельніца з Пінска таксама падзялілася фота першых фламулін, якія вылезлі, нягледзячы на выпаданне снегу.

Нягледзячы на тое, што гэты від можа збянтэжыць недасведчаных грыбнікоў, ён з'яўляецца ядомым і лічыцца, што не губляе сваіх смакавых якасцяў, нават калі яго прыхопіць марозам. Збіраць гэты від можна і ў замарожаным выглядзе і, як заяўляюць спецыялісты, нават адталыя грыбы — сапраўдны дэлікатэс, паколькі па смаку нагадвае далікатныя морапрадукты.

Варта адзначыць, што ў зімовай апенькі ёсць атрутны двайнік. Таму пры зборы грыбоў у лесе варта заўсёды прытрымлівацца правіла: збіраць толькі тыя грыбы, у ядомасці якіх упэўненыя на 100%. Калі вы сумняваецеся, лепш не кладзіце грыб у свой кошык.

Іншай удзельніцы суполкі «Грибы: Грибные войска Беларуси» Таццяне Старковай у Мінскім раёне перад выходнымі па-сапраўднаму пашанцавала ў гэтым сэнсе: яна сабрала цэлых 1,5 кг фламуліны, «забегшы на гадзінку праверыць зімовыя градкі».

Зрэшты, не толькі фламуліну прыносілі грыбнікі ў апошнія дні з беларускіх лясоў, якія ўжо прысыпала першым снегам. Многія вырашылі ў гэтыя выхадныя «закрыць сезон» і падзяліліся апошнімі фотасправаздачамі — радоўкі самых розных відаў, восеньскія апенькі, вешанкі і нават дрыжалкі.

«Прыгажосць, снег вакол, лужыны ў лёдзе, з людзей, акрамя мяне — ні душы. Паветра ўжо па зімоваму свежае. Але такога і чакаць не мог: падзялёнкі, зялёнкі, апенькі. Усе ўжо ледзяныя. Але яшчэ большай для мяне нечаканасцю стала знайсці ў лістападзе 2 лісічкі», — падзяліўся сваім уловам пад закрыццё сезона іншы ўдзельнік тэматычнай суполкі з Мінскага раёна.

Каментары

Цяпер чытаюць

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром57

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром

Усе навіны →
Усе навіны

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі19

Лябедзька адказаў Гарбуновай: «Гэта гучыць вельмі па-хамску ў адносінах да памяці тых, хто аддаў жыццё дзеля перамен»18

Пальчыс сказаў, хто быў самым галоўным арганізатарам пратэстаў 2020 года32

Выступ Саладухі раптоўна адмянілі за суткі да канцэрта23

Латвія заявіла, што не будзе гуляць у хакей супраць Беларусі і Расіі. І яна такая не адна23

Сына Крышціяну Раналду ўпершыню запрасілі ў юнацкую зборную Партугаліі

На беразе Камсамольскага возера нарэшце завяршаюць 15‑гадовы даўгабуд. Ужо ідзе запіс на закрыты старт продажаў

У Еўропе моцна не ўрадзілі труфелі. Цэны на іх выраслі на траціну2

У Даніі хочуць забараніць развядзенне турбакурэй. Яны набіраюць два кілаграмы ўсяго за 33 дні2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром57

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць