Грамадства1313

У мінскіх гандлёвых цэнтрах і кавярнях цяпер не будуць уключаць сусветныя навагоднія хіты. Затое даюць зарабіць праўладным артыстам

Мінскія арганізацыі гандлю і грамадскага харчавання атрымалі ад мясцовых уладаў указанні наконт навагодніх упрыгажэнняў. Учора стала вядома, як рэкамендуюць аздабляць навагоднія вітрыны. Але наконт фонавай музыкі для магазінаў і кафэ ў Мінгарвыканкама таксама ёсць пажаданні. Выданне «Люстэрка» вывучыла рэпертуар, які прапануюць уключаць для навагодняга настрою.

Фота ілюстрацыйнае

Ніякага Last Christmas і расійскай «папсы»

Згодна з дакументам, які атрымала рэдакцыя, мелодыі трэба ўзяць з плэйліста, «сфармаванага Міністэрствам культуры». Да дакумента прыкладаецца спасылка на Google-дыск, дзе можна спампаваць больш за 160 трэкаў.

Скрыншот папкі ў сэрвісе Google Drive, з якой крамам і кавярням прапануюць спампоўваць навагоднюю музыку

Песні падзеленыя па чатырох групах:

«Дарослыя савецкія». Напрыклад, песня «Тройка» ў выкананні Ларысы Долінай і «Пяць хвілін» Людмілы Гурчанкі;

«Народныя». Ёсць беларускія песні кшталту «Гэй, Каляда!» і «Добры вечар». Ёсць і рускія народныя — «Варажба» і «Зіма»;

«Эстрада дарослыя». Гэта зборнік поп-песень, так ці інакш звязаных з Новым годам, зімой ці снегам. Выканаўцы — выключна прадстаўнікі беларускай эстрады, якія не адзначыліся крытычнымі выказваннямі на адрас беларускіх уладаў. У плэйлісце — «Верасы», Жанет, «Аўра», Вікторыя Алешка, Пятро Ялфімаў, Ірына Дарафеева, арт-гурт «Беларусы» і многія іншыя.

Скрыншот папкі ў сэрвісе Google Drive, з якой крамам і кавярням прапануюць спампоўваць навагоднюю музыку

«Эстрада дзеці». Дзіцячыя кампазіцыі кшталту «Снеговик — нос морковкой» і «Маленькой елочке холодно зимой». У некаторых файлах захаваліся даныя пра сайты, з якіх яны былі спампаваныя (напрыклад, detskie-pesni.com).

Больш у спісе нічога няма. У папку не трапіла ніводнай англамоўнай кампазіцыі. Напрыклад, там няма папулярных Jingle Bells, Carol Of The Bells або All I Want for Christmas Is You ад Мэрая Кэры альбо Last Christmas дуэта Wham!

Няма ў спісе ні ўкраінскіх, ні расійскіх, ні польскіх, ні іншых выканаўцаў.

Самы часты выканаўца

Цікава, што ў 25 са 164 файлаў (гэта значыць, у 15%) у назвах фігуруе слова «Хвілінка». Мяркуючы па ўсім, гэта музыка, якую выконваюць удзельнікі «Майстэрні эстраднага мастацтва «Хвілінка».

Скрыншот назваў файлаў, у назве якіх фігуруе слова «Хвілінка» са спісу, складзенага Міністэрствам культуры

Самі файлы ў папку на Google-дыск загружаў гукарэжысёр з Мінска Яраслаў Фамбараў (гэта можна зразумець па яго ніку і фота). На яго старонцы ва «ВКонтакте» пазначана, што ён працуе ў тэатры эстрады. А вось ягоныя бацькі ўзначальваюць студыю «Хвілінка». Тата, Яўген Фамбараў — кіраўнік, мама, Таццяна Панова — мастацкі кіраўнік.

Цяпер «Хвілінка» цесна звязаная з уладамі. Менавіта яна праводзіла канцэрты на выбарчых участках у Мінску ў адзіны дзень галасавання 25 лютага 2024 года (сума кантракту на пляцоўцы дзяржзакупак пазначаная як 264 575 рублёў). А цяпер, мяркуючы па сацсетках майстэрні, яе ўдзельнікі актыўна выступаюць на мерапрыемствах «Марафону адзінства».

Паводле беларускіх законаў, за выкарыстанне фонавай музыкі ў кавярнях і крамах трэба плаціць. Каб не шукаць усіх праваўладальнікаў паасобку, арганізацыі могуць заключыць дамову з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці. Гэты цэнтр збірае ўзнагароджанне за выкарыстанне музыкі і перадае яго аўтарам і іншым праваўладальнікам. Цяжка сказаць, наколькі цяпер гэта масавая практыка.

Як паказала праверка «Люстэрка», песня «Маленькой елочке холодно зимой» з сайта «Детские песни» не ўваходзіць у «пералік твораў і іншых аб'ектаў, маёмасныя правы ў дачыненні да якіх знаходзяцца ў калектыўным кіраванні НЦІУ» — верагодна, аўтарскія выплаты за яе цэнтр не запатрабуе. А вось песні студыі «Хвілінка» ў гэтым рэестры ёсць, як і песні Вікторыі Алешкі, гурта «Аўра» і іншых беларускіх поп-выканаўцаў. 

Каментары13

  • ...
    30.11.2024
    вось вы пішаце - "«Дарослыя савецкія». Напрыклад, песня «Тройка» ў выкананні Ларысы Долінай", а потым пішаце - "Няма ў спісе .. ні расійскіх,.. выканаўцаў." а хіба доліна не расіская, якая "добра" так паказала сваю сутнасць пасля 22-га
  • Авт
    30.11.2024
    Сказ о том, как лука коррупцию победил))
  • Имя
    30.11.2024
    В 21 веке, когда можно через наушники слушать свою музыку, эти скудоумные плейлисты смотрятся идиотски

Цяпер чытаюць

«Вайна ўсё спіша». Беларускім удзельнікам гей-прайда ў Вільні пагражалі расправай ад імя беларускіх ваяроў за выкарыстанне бела-чырвона-белага сцяга86

«Вайна ўсё спіша». Беларускім удзельнікам гей-прайда ў Вільні пагражалі расправай ад імя беларускіх ваяроў за выкарыстанне бела-чырвона-белага сцяга

Усе навіны →
Усе навіны

«Адзін раз за сто гадоў праехаў на транспарце». Жыхару Магілёва ў аўтобусе далі рэшту расійскімі манетамі3

Вучняў, якія з матам парвалі экзаменацыйныя білеты па гісторыі Беларусі, прымусілі выбачацца каля манумента Перамогі54

Наталля Падольская зладзіла вяселле ў другі раз. У госці прыйшлі Z-артысты і нават Пяскоў27

«Мікалая білі, дзе толькі яго бачылі». Пра катаванні зняволенага анархіста Дзядка расказала адвакатка Мацкевіч8

Не забудзьце ўпрыгожыць дамы маем. Сёння — Сёмуха4

Ці лятае Ціханоўская бізнэс-класам і як міністр замежных спраў Польшчы падкінуў яе на сваім самалёце8

Трагедыя ў Бельгіі: украінскі падлетак прызнаўся ў забойстве маці і 6-гадовай сястры5

Ноччу на Мінск і Мінскую вобласць зноў абрынуліся залевы і навальніцы1

«Цяпер Пяткевіч — гэта Георгій Жукаў Вялікай Айчыннай». Лойка пра ролю чыноўніцы12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Вайна ўсё спіша». Беларускім удзельнікам гей-прайда ў Вільні пагражалі расправай ад імя беларускіх ваяроў за выкарыстанне бела-чырвона-белага сцяга86

«Вайна ўсё спіша». Беларускім удзельнікам гей-прайда ў Вільні пагражалі расправай ад імя беларускіх ваяроў за выкарыстанне бела-чырвона-белага сцяга

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць