Грамадства66

«Можна ўзяць аўтамат і перасекчы мяжу?» Павук спытаў у памежнікаў, ці законна расійскія войскі ў 2022 годзе перайшлі беларуска-ўкраінскую мяжу

Таксама блогер Андрэй Павук паспрабаваў даведацца, чаму залятаюць у Беларусь «шахеды».

Andrey Pauk Андрэй Павук Андрей Паук
Андрэй Павук. Скрын відэа: belsat_life / YouTube

З пытаннем, чаму так шмат «шахедаў» залятае на тэрыторыю Беларусі, блогер Андрэй Павук звярнуўся ва Упраўленне авіяцыі Ваенна-паветраных сіл і войск супрацьпаветранай абароны Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь. Там яму адказалі, што «пытанне добрае, але не па адрасу».

Павук паспрабаваў удакладніць, куды знікаюць беспілотнікі, што да нас залятаюць.

— Гісторыя замоўчвае.

— А чаму? — дапытваўся Павук.

— Таму што таму. Таксама не кампетэнтны вам у гэтым пытанні адказаць, — атрымаў адказ.

На заўвагу, што «беспілотнікі амаль што на галовы насельніцтву падаюць», прадстаўнік упраўлення авіяцыі адказаў, што «ўсё пад кантролем. Нікому нічога не падае».

За адказам на пытанне аб «шахедах» блогера адправілі на гарачую лініі Дзяржпагранкамітэту ў Мазырскім пагранічным атрадзе і Гомельскай памежнай групе.

Павук пазваніў у Інстытут памежнай службы.

— Вы хоць самі ў курсе, што да нас у Беларусь залятаюць беспілотнікі расійскія?

— Не, не ведаем.

На заўвагу блогера, што выпадкі залёту і збіцця былі зафіксаваныя простымі жыхарамі на мабільныя тэлефоны, а ў інстытуце нічога не бачаць, ён атрымаў адказ:

— Мы там, на жаль, не знаходзімся. Таму бачыць іх не можам.

У прадстаўніка Гомельскай памежнай службы Павук паспрабаваў даведацца, ці можна ўзброеным людзям перасякаць дзяржаўную граніцу Беларусі.

— Ці магу я ўзяць аўтамат Калашнікава і перасекчы беларуска-украінскую мяжу?

— Вы хочаце ўзяць аўтамат і перасекчы беларуска-украінскую мяжу?

— Так. Чорт пабяры. Вы мяне зразумелі.

— Ну, калі ласка.

— Што? Можна?

— Мы забараніць вам не можам. (…)

— А, так вось. Вы не можаце забараніць. Таму і шастаюць усякія вайскоўцы з нашай тэрыторыі ва Украіну. На танках, верталётах.

— Калі незаконна будзе перасечана дзяржаўная граніца, вы будзеце парушальнікам дзяржаўнай мяжы. І будзеце прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці аж да крымінальнай.

— Што ж вы мне раней не сказалі. Я б, магчыма, папярэдзіў расійскіх ваенных, што нельга так рабіць.

У іншага прадстаўніка Гомельскай памежнай службы Павук паспрабаваў даведацца, наколькі законна было перасячэнне дзяржаўнай мяжы Беларусі з Украінай расійскімі войскамі ў лютым 2022 года.

— Я не даю юрыдычную ацэнку якім-небудзь падзеям.

Каментары6

  • Acab
    01.12.2024
    Ну а так камунянам падабаецца, як іх сацыялістычны сьвяты Андрэй задае падлукашэнкам злодзейскія загадкі на адпаведнасьць Лукашэнкавым жа кодэксам
  • Хачу Параіць
    01.12.2024
    Паўзірайцеся, як сацыялістычны сьвяты Андрэй прыцёгся да ксяндза Барка і спрабаваў таго прычапіць на злодзейскіх загадках датычна Бога і рэлігіі.
    Надта павучальнае відовішча
  • Штопор
    01.12.2024
    Правильные вопросы задает - приспособленцам в погонах полезно иногда напрягать мозги и рефлексировать.

Цяпер чытаюць

Суддзі, якія плакалі, суддзі, якія атрымлівалі асалоду, і суддзі, якія прыніжаліся перад міліцыяй

Суддзі, якія плакалі, суддзі, якія атрымлівалі асалоду, і суддзі, якія прыніжаліся перад міліцыяй

Усе навіны →
Усе навіны

У Балгарыі на трасе сутыкнуліся ажно 86 машын, 12 чалавек загінулі

Катэдж за Нацыянальнай бібліятэкай стаў самым дарагім домам Беларусі, прададзеным у кастрычніку

У Францыі з царквы скралі і знішчылі мошчы святога Мікалая — таго, хто стаў правобразам Санта-Клауса6

Гамяльчук збіў сяброўку, скінуў яе з другога паверха, а пасля прапанаваў ажаніцца3

Кіндар-сюрпрыз для дарослых: на «Куфры» прадаюць палеты са згубленымі пасылкамі. Просяць 2000 рублёў8

На Арлоўскай у Мінску сталі зносіць двухпавярховікі2

Зяленскі назваў найхутчэйшы спосаб завяршыць вайну33

Качанаву спыталі пра Threads. Яна адказала, што на дэстабілізацыю Беларусі «кінутыя такія грошы»31

У беларускіх чатах у Польшчы вярбуюць трафарэтчыкаў. За надпіс «Слава УПА» на помніку абяцаюць 500 даляраў14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Суддзі, якія плакалі, суддзі, якія атрымлівалі асалоду, і суддзі, якія прыніжаліся перад міліцыяй

Суддзі, якія плакалі, суддзі, якія атрымлівалі асалоду, і суддзі, якія прыніжаліся перад міліцыяй

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць