Здароўе

Вітамін В3 можа нашкодзіць здароўю — вучоныя

Папулярны вітамін, які зніжае ўзровень халестэрыну, адначасова павышае рызыку сардэчна-сасудзістых захворванняў. Як так і як засцерагчыся?

Magnesium Магній Магний

Вітамін В3 ці ніяцын, альбо нікацінавая кіслата, даўно набыў папулярнасць з-за таго, што лічыцца самым эфектыўным сродкам, які нармалізуе ўтрыманне халестэрыну ў крыві і такім чынам «ачышчае» артэрыі ад закупоркі, зніжаючы рызыку атэрасклерозу, паляпшае кровазварот і нармалізуе ціск.

Гэты вітамін рэкамендуецца прымаць для паляпшэння памяці, канцэнтрацыі і мыслення. Ён неабходны мозгу як кальцый для костак. Ніяцын абараняе наш арганізм ад уздзеяння гармонаў стрэсу, садзейнічае сну і зніжэнню трывожнасці.

У прыродзе найбольш нікацінавай кіслаты ўтрымліваецца ў арахісе, насенні сланечніку, ялавічнай пячонцы, грэчцы, фасолі, курыным мясе, моркве, жытнім хлебе.

Як піша Ars Technica, нядаўнія даследаванні, праведзеныя амерыканскімі вучонымі, сведчаць пра патэнцыйную шкоду празмернага ўжывання вітаміну В3. Пра гэта вучоныя расказалі ў артыкуле, апублікаваным у часопісе Nature Medicine. 

Як тлумачаць аўтары, яны імкнуліся зразумець, чаму некаторыя пацыенты застаюцца схільнымі да сардэчна-сасудзістых захворванняў, нават калі традыцыйныя фактары рызыкі, такія як узровень халестэрыну і ціск, знаходзяцца пад кантролем.

Каманда прааналізавала ўзоры плазмы крыві 1162 пацыентаў, каб выявіць метабаліты, звязаныя з павышанай рызыкай сардэчнага прыступу, інсульту або смерці на працягу трох гадоў і прыйшла да нечаканага адкрыцця: вітамін В3, які ўжываецца для зніжэння халестэрыну, можа быць звязаны з рызыкай сардэчна-сасудзістых захворванняў праз свае пабочныя прадукты метабалізму.

У ходзе даследавання вучоныя знайшлі два невядомыя метабаліты, якія ўтвараюцца ў працэсе распаду ніяцыну, — малекулы 2PY і 4PY. Менавіта яны і звязаныя з павышанай рызыкай сардэчнага прыступу, інсульту і іншых сардэчна-сасудзістых захворванняў.

У далейшых даследаваннях было высветлена, што метабаліты 2PY і 4PY звязаныя з генам, які кадзіруе фермент пад назвай ACMSD, што ўплывае на распад ніяціну. Гэты фермент таксама звязаны з малекулай VCAM-1, якая выклікае запаленне сасудаў і ўтварэнне бляшак у артэрыях.

У лабараторных эксперыментах з чалавечымі клеткамі, якія высцілаюць крывяносныя сасуды, 4PY паказаў відавочнае ўзмацненне запалення, выклікаючы выпрацоўку VCAM-1. А эксперыменты на мышах паказалі, што пры ўвядзенні 4PY у іх назіралася пачатковая стадыя запалення сасудаў, што ў выніку прыводзіць да развіцця атэрасклерозу — хваробы, супраць якой звычайна і прымаюць вітамін В3.

Роля 2PY пакуль не да канца вывучаная, але яго сувязь з рызыкай таксама не выключаная.

Высновы, зробленыя вучонымі, прымушаюць спецыялістаў распрацаваць новыя метады і схемы прафілактыкі ды лячэння сардэчна-сасудзістых захворванняў, а звычайным людзям, асабліва тым, у каго павышаная рызыка гэтых захворванняў, рэкамендуецца больш асцярожна ставіцца да прыёму вітаміну В3.

Каментары

Цяпер чытаюць

28‑гадовага авіятара асудзілі на 13 гадоў калоніі: «здрада дзяржаве» за перапіску з аднакурснікамі з УСУ1

28‑гадовага авіятара асудзілі на 13 гадоў калоніі: «здрада дзяржаве» за перапіску з аднакурснікамі з УСУ

Усе навіны →
Усе навіны

Гродзенскі хлопец, які нарадзіўся з ДЦП, пераадолеў шмат цяжкасцяў і стаў выкладчыкам медыцынскага каледжа3

Журналістаў, якім Трамп забараніў з'яўляцца ў Белым доме, зноў сталі туды пускаць1

У Польшчы назвалі ўмовы для змястоўнага дыялогу з Беларуссю9

Зяленскі паведаміў пра дамоўленасць адносна ракет-перахопнікаў для Patriot1

У мінскіх дварах з'явяцца кантэйнеры для збору тэкстыльных адкідаў1

Сілавікі палохаюць беларусаў, што іх могуць вербаваць для тэрактаў5

Памерла Марына Уладзі3

Беларусам прапанавалі падаваць заяўкі на часовы ДНЖ у Літве праз Грузію і Арменію6

У Італіі знік 33‑гадовы беларус, які прыехаў туды з Вільні

больш чытаных навін
больш лайканых навін

28‑гадовага авіятара асудзілі на 13 гадоў калоніі: «здрада дзяржаве» за перапіску з аднакурснікамі з УСУ1

28‑гадовага авіятара асудзілі на 13 гадоў калоніі: «здрада дзяржаве» за перапіску з аднакурснікамі з УСУ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць