Гісторыя22

Беларускі інстытут публічнай гісторыі вярнуў яшчэ адно імя ахвяры камуністычнага тэрору

На сайце ay.by даследчыкі з незалежнай інстытуцыі знайшлі пратакол ператрусу ў Аўсейчыка Васіля Іванавіча.

Pratakol pieratrusu ŭ Aŭsiejčyka Vasilia Ivanaviča
Пратакол ператрусу ў Васіля Іванавіча Аўсейчыка 

«Ператрус адбываўся 10 верасня 1937 года, у Менску на вуліцы Фабрычна-Заводская, 28. Яго праводзіў супрацоўнік НКВД БССР Нікіценка. У якасці панятых прысутнічалі Сохар П. і Бабчонак Канстанцін Аляксеевіч.

У адкрытых базах ахвяраў палітычных рэпрэсіяў Аўсейчыка не адшукалі. Ягонае імя можа быць у базе неабгрунтавана рэпрэсаваных у Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь (налічвае 180 тысяч прозвішчаў). Але з 2018 года НАРБ пазапраўна схаваў яе ад грамадзянаў.

Дзякуючы іншым крыніцам удалося ўстанавіць лёс гэтага чалавека», — напісалі беларускія даследчыкі.

Васіль Аўсейчык нарадзіўся ў 1894 годзе ў вёсцы Рожкі, цяпер Гродзенская вобласць. Яго арыштавалі 10 верасня 1937 года ў межах так званай «Польскай аперацыі». 6 снежня 1937 г. Камісія НКВД і Пракуратуры СССР у складзе наркома Мікалая Яжова і пракурора Андрэя Вышынскага асудзіла Васіля Аўсейчыка па артыкуле 68 Крымінальнага кодэкса БССР (шпіянаж) да расстрэлу (пратакол № 478). Прыгавор выкананы 29 снежня 1937 года, верагодна, у Менску.

Пасля ўказа Прэзідыума Вярхоўнага савета СССР ад 16 студзеня 1989 года справа Аўсейчыка была спыненая праз адсутнасць складу злачынства.

Цяпер імя Васіля Аўсейчыка дададзена ў базы ахвяраў сталінскага тэрору.

Каментары2

  • Хто бачыць?
    06.12.2024
    "Пашпарт" ці "паспорт"?
  • Баба Предсказанга
    06.12.2024
    One life matter.

Цяпер чытаюць

Трамп: Расія мае толькі 10 дзён, каб спыніць вайну супраць Украіны. Яны пачынаюцца сёння8

Трамп: Расія мае толькі 10 дзён, каб спыніць вайну супраць Украіны. Яны пачынаюцца сёння

Усе навіны →
Усе навіны

Мінская дызайнерка: Размаўляць па-беларуску, не спытаўшы суразмоўцу, ці зручна яму, — свінства88

У Амурскай вобласці Расіі дзяўчына выпадкова выкінула $75 тысяч. Увішныя суседзі знайшлі на сметніку: частку прапілі, на рэшту купілі дом1

На вуліцы Матусевіча ў Мінску побач з дзіцячым садком упаў беспілотнік38

Камандарм Літвы: Можа быць і так, што ніякі аб'ект у Літву з Беларусі і не залятаў4

У ахоўніка Пуціна заўважылі ў руках невядомую прыладу. Эксперты вызначылі яго як дрон-перахопнік4

Расія ўдарыла па калоніі ў Запарожскай вобласці. Загінулі 16 чалавек

«Фантастычная чацвёрка: Першыя крокі» — новы блакбастар з супергероямі і Педра Паскалем. Там згадваецца і Мінск3

Як змяніліся беларусы пасля 2020 года? Цікавае назіранне былога палітвязня8

Украінскія беспілотнікі атакавалі буйны чыгуначны вузел у Растоўскай вобласці2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп: Расія мае толькі 10 дзён, каб спыніць вайну супраць Украіны. Яны пачынаюцца сёння8

Трамп: Расія мае толькі 10 дзён, каб спыніць вайну супраць Украіны. Яны пачынаюцца сёння

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць