Грамадства33

Офіс Ціханоўскай стварыў ананімную форму для фіксацыі парушэнняў на выбарах

Каманда Офіса Святланы Ціханоўскай стварыла ананімную форму для перадачы інфармацыі. Праз яе можна бяспечна падзяліцца ўсім, што можна палічыць вартым, паведамляецца ў тэлеграм-канале ОСЦ.

Ілюстрацыйнае фота

«26 студзеня ў Беларусі пройдуць #бязвыбары2025 — чарговая спроба рэжыму Лукашэнкі ўтрымаць уладу, ігнаруючы волю беларускага народа. На фоне гэтага сітуацыя ў краіне толькі пагаршаецца: колькасць арыштаў, затрыманняў і пераследаў імкліва расце. Гэта даказвае: прэзідэнцкія «выбары» не пра дэмакратыю, а пра яе інсцэніроўку, якая мае мэтай стварыць ілюзію легітымнасці і працягнуць рэпрэсіі супраць тых, хто змагаецца за незалежнасць і свабоду», — зазнаецца Офіс.

Штаб Ціханоўскай перакананы, што варта сабраць усе факты пра злачынствы рэжыму, каб у будучыні вінаватыя панеслі адказнасць, а таксама падкрэслівае, што дасланая інфармацыя застаецца ананімнай і надзейна абароненай: там не запытваецца асабістых звестак, а сувязь шыфруецца пратаколамі SSL/TLS.

«Фіксуйце, каб не забыць, і дзяліцеся, каб не маўчаць. Беларусы вартыя лепшай будучыні. Разам мы зможам пераадолець любыя перашкоды і зрабіць краіну свабоднай і справядлівай», —заклікае ОСЦ.

Каментары3

  • Хопіць здзеку!
    12.12.2024
    Яна такая жа ананімная, як ЧКБ? Хто з Офіса Ціханоўскай адказаў за зліў нашых людзей губазікаўцу Гайко? Як можна давяраць людзям, якія ні за што не адказваюць???
  • Айтирота
    12.12.2024
    На именном домене, ага.
    Расскажите им о том, как работает DNS в РБ. Пусть уберут и не подставляют людей.
  • .
    13.12.2024
    Сапраўды, ў навінах пра гэтую форму не хапае абавязковага папярэджання, што ўваходзіць на сайт трэба толькі праз VPN.
    Нават калі ён цудам адчыняецца з Беларусі. Бо могуць падменіць сайт, падобнае ўжо рабілі раней.

Цяпер чытаюць

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік15

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік

Усе навіны →
Усе навіны

У Перу адкрылі самую высокую ў свеце статую Папы7

«Камунарка» выпусціла да навагодніх святаў музычную шкатулку2

Старадаўні фальварак з вежамі пад Наваградкам купілі за 94,5 рубля. Што там збіраюцца адкрыць3

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі21

«Белтэлекам» збіраецца выйсці на рынак мабільнай сувязі ў наступным годзе4

Некаторым людзям сапраўды хапае чатырох гадзін сну. Што пра гэта кажа генетыка

«Пагоню» на камяніцы XVIII стагоддзя ў цэнтры Магілёва замалявалі па ўказанні расійскіх дыпламатаў19

Расія забыла пра «дэмілітарызацыю» і «дэнацыфікацыю» ў працэсе перамоў з Украінай29

Кітайскі BYD кідае выклік Rolls-Royce: паказаў электрычны лімузін для звышбагатых2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік15

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць